Арганізатары Mirum Music Festival абвясцілі поўны лайн-ап фэсту

Лета ў Беларусі сёлета як ніколі радуе годнымі падзеямі, але калі не патрапіць на Mirum Music Festival — давядзецца сумаваць і грызці пазногці, праглядваючы фотарэпорт за фотарэпортам.

Сонца, свежае паветра, добрая музыка, прыгожыя людзі, смачная ежа і невымоўная атмасфера – гэта тое, што прапануе фестываль, і тое, ад чаго зусім не трэба адмаўляцца. Учора арганізатары абвясцілі поўны лайн-ап фестывалю. Ўсё традыцыйна з густам і зусім не проста.

Mirum Music Festival штогод прывозіць смачных стылёвых літоўскіх артыстаў. Сёлета арганізатары запрасілі новы папулярны дуэт Beissoul & Einius. Дзіўная харызма, гіпнатычны электроніка, сюррэалістычная харэаграфія зрабілі іх выступы феноменам.

Red Snapper — майстры брытанскага эйсід-джаза. Калектыў існуе з 1993 года і стаў вядомым дзякуючы таму, што здолеў арганічна сумясціць акустычныя інструменты і электронную музыку. Red Snapper выступяць у Беларусі ўпершыню і навіной аб сваім прыездзе ўжо паспелі захапіць думкі сотняў беларускіх прыхільнікаў.

ONUKA — здаецца, гэтай групе ўжо не трэба прадстаўленне, але калі хто-то яшчэ не ў курсе, гэта адно з самых гучных адкрыццяў 2015 года года ва Украіне і за яе межамі. Група, якой філігранным чынам атрымалася сумясціць электронную музыку і ўкраінскія народныя інструменты, як напрыклад сапілка, бандура і трымбіта. Група ўжо выступала на фестывалі летась, але арганізатары не выстаялі перад тым, каб прывезці іх яшчэ раз, бо «ONUKA – гэта тое, што хочацца слухаць бясконца».

Таксама гасцямі з Украіны стануць гурты The HARDKISS і Вагоновожатые.

Медижкул — праект, які выконвае дыска-поп / фанк музыку на рускай мове. Усяго за год існавання група паставіла з ног на вушы расійскую музычную сцэну. Дэбютны альбом Меджикул, які выйшаў 26-га лютага 2016 га года, доўгі час утрымліваў пазіцыі ў дзясятцы папулярных альбомаў на iTunes. Гэтая музыка было створаная на нябёсах для танцаў і кахання, не іначай.

Беларускімі ўдзельнікамі фестывалю стануць ужо шырока вядомыя NAVI і CherryVata, а таксама Prokop Jnr & Klaxons Brass, Vibeclub і другі праект Ані Жданавай Bonehider.

Традыцыйна пасля таго, як заканчвае працаваць галоўная сцэна, прачынаецца Mirum Terrace, на якой сваё майстэрства паказваюць знакамітыя замежныя і беларускія дыджэі.

Падарункам для аматараў цёплага летняга груву і гарачых танцаў стане галандскі дыджэй Marcel Vogel, які на хвалі ўжо больш за 20 гадоў. Ен мае рэлізы на топавых Intimate Friends і Lumberjacks in Hell, а таксама выступленні на Boiler Room і ў лепшых клубах свету. Гэта сапраўды легендарны калекцыянер дыска, бугі і хаус музыкі, галоўнае для якога — эклектыка і эксперыменты.

Гасцямі Mirum Terrace таксама стануць вядомыя на міжнароднай дыджэй арэне беларусы Lay-Far і Funkyjaws, а таксама добра знаёмыя ўсім тусоўшчыкам BV, Verde, Gaamer, Four Walls, Salut 80, Lipski, Fitzzgerald, Iner, Radkevich.

Па прыездзе на фестываль спыніцца можна будзе ў намётавым мястэчку, у адной з аграсядзібаў Міра і ваколіц або ў гасцініцах, месца ў якіх забраніраваць лепш ужо цяпер.

За харчаванне гасцей будзе адказваць вялікі і разнастайны фудкорт, а за настрой — розныя забаўляльныя зоны. Будзе таксама арганізавана дзіцячая зона, спартыўная зона, у якой госці змогуць пазаймацца, напрыклад, ёгай ды яшчэ і ў промнях жнівеньскага світання.


Фотарэпартажы Generation.by з Mirum Music Festival 2015: №1 і №2

Квіткі даражэюць ужо 6 ліпеня. Цяпер іх кошт складае:

12 ці 13 жніўня: 20 руб. (200 000)

12-14 жніўня: 39 руб. (390 000)

З 6-га ліпеня

12 ці 13 жніўня: 25 руб. (250 000)

12-14 жніўня: 42 руб. (420 000)

14 жніўня плануецца after-party на Mirum Terrace, туды змогуць патрапіць госці з любым білетам.

Квіткі на першы, другі або абодва дні можна набыць на сайце і ў касах KVITKI.BY па ўсёй Беларусі, а таксама без камісіі ў распаўсюджвальнікаў ў Мінску (375.296.365.635), Гродна (375.336.810.441), Гомелі (+375 29 143 43 40), Брэсце (375.296.065.056) і Віцебску (+375 25 913 38 76).

Больш падрабязная інфармацыя аб пунктах продажу і пра фэст у афіцыйных суполках фестывалю ў vkontakte і facebook, а таксама на сайце mirummusicfestival.by.

Mirum Music Festival. Цуды пачынаюцца тут.


14:38, 05.07.2016 | Навіны |




Камэнтары праз FACEBOOK



 
In 0.0458 seconds.