Фестываль aDNaK! запрашае на адукацыйную праграму 30 чэрвеня

Аргкамітэт Сёмага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі aDNaK! чакае ўсіх цікаўных – прафесіяналаў і аматараў – на адукацыйнай праграме Фестывальнага дня, які пройдзе 30 чэрвеня ў крэатыўным хабе “Корпус 8” (г. Мінск, вул. Чырвоная, 7, корпус 8).

Арганізатары падрыхтавалі адметную і насычаную адукацыйную праграму, у межах якой пройдуць семінары, майстар-класы і простыя дыскусіі з вядомымі беларускімі і замежнымі экспертамі не толькі ў сферы рэкламы. Хэдлайнерам адукацыйнай праграмы стане замежны госць, імя якога арганізатары трымаюць пакуль у сакрэце.

Нагадаем, што ўдзел у адукацыйнай праграме бясплатны. Адзіныя высілкі, якія трэба прыкласці, каб да яе далучыцца, – прайсці рэгістрацыю на сайце ў спецыяльным раздзеле “Рэгістрацыя на адукацыйную праграму”.

АДУКАЦЫЙНАЯ ПРАГРАМА

9.30-10.30

Вольга Алейнік, крэатыўны дырэктар, сузаснавальнік агенцтва AVC (Agensy of visual communications), Беларусь.

Вікторыя Кавалевіч, дырэктар па развіцці бізнесу агенцтва AVC (Agensy of visual communications), Беларусь.

Тэма: Як скараціць дыстанцыю паміж брэндам і аўдыторыяй, выкарыстоўваючы інструменты этна-натхнення.

10.30-11.30

Таццяна Лісіцкая, дырэктар міжнароднага агенцтва сацыяльных і маркетынгавых даследаванняў MASMI.

Тэма: Вынікі даследавання эфекту "вышыванкі" на ўпакоўцы беларускіх вытворцаў FMCG-сегменту.

11.30-12.30

Вольга Раманава, кіраўнік канцэнтрацыі “Масавая культура і медыя" ECLAB.

Вольга Шпарага, кіраўнік канцэнтрацыі “Сучаснае грамадства, этыка і палітыка ”ECLAB”.

Тэма: Прыкінуцца вышыванкай, каб не стаць здабычай гамбургера? Бачныя і нябачныя паведамленні беларусаарыентаваных камерцыйных праектаў. Пра што можа расказаць беларуская рэклама?

12.30-13.30

Андрэй Халецкі, крэатыўны дырэктар агенцтва Forte Grey Belarus

Тэма: Чыкi-пыкi. Стварэнне аўтэнтычнага easy-going крэатыву.

13.30-14.30

Сергей Шыма, стратэг AIDA Pioneer Branding & Creative company

Тэма: Аўдыторыя — група — партрэт: дзе брэндам шукаць свайго спажыўца?

14.30-15.15

YoungCannesLions: Маладыя беларускія "Канскія львы" завітаюць на aDNaK!

15.15-17.00

Выступ замежнага госця, які стане прыемным сюрпрызам для ўдзельнікаў мерапрыемства.

Адразу па сканчэнні адукацыйнай праграмы адбудзецца прэс-канферэнцыя арганізатараў і сябраў журы Фестывалю. А 18-й гадзіне пачнецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў.

Нагадаем, што да 24 чэрвеня (уключна) прымаюцца конкурсныя работы на конкурс ад генеральнага партнёра Фестывалю — кампаніі velcom пад назвай “Ідэя для прасоўвання беларускай музыкі на zvooq.com”, пераможцы якога атрымаюць каштоўныя прызы. Усё, што неабходна зрабіць, – прыдумаць слоган для прасоўвання беларускай музыкі, а таксама зрабіць раскадроўку інтэрнэт-банера для будучай рэкламнай кампаніі.


13:00, 23.06.2016 | Навіны |




Камэнтары праз FACEBOOK



 
In 0.0462 seconds.