У Строчыцах прайшоў фольк-фэстываль «Камяніца»
Шэсьць гадзінаў фольк-музыкі, танцы пад парасонамі, маляўнічыя краявіды, піва пад шыльдай «501 мэтар да сцэны» — усё гэта новы фольк-фэстываль «Камяніца», што прайшоў 12 верасьня пад Менскам у музэі народнай архітэктуры і побыту.
Болей тысячы чалавек, збольшага моладзь і маладыя сем’і, сабраліся ў Строчыцах на выступы гуртоў «Стары Ольса», «Джамбібум», «Нагуаль», «Гаротніца» ды іншых. Завершыў імпрэзу гурт «Kriwi», які ўжо даўна ня выступаў у Менску.
Што да звыклых для
Наведнікі таксама мелі магчымасьць ня толькі паслухаць музыку, але й паглядзець усю экспазыцыю музэю. Квіткі на фэст каштавалі зусім танна — 6300 для дарослых і 3150 для дзяцей і студэнтаў — звычайны кошт для наведваньня музэю. Як адзначыла напярэдадні дырэктар музэю Сьвятлана Лакотка, фэст праводзіцца з «жаданьня дапамагчы музэю зарабіць дадатковыя грошы на рэканструкцыю экспанатаў», а таксама сама пляцоўка — выдатнае месца для
Фэст прайшоў — шукайце сябе на здымках альбо глядзіце, як гэта было!