Мінадукацыі: колькасць замежных студэнтаў у некаторых ВНУ дасягнула крытычнага ўзроўню

Нечаканая заява ад беларускага міністра адукацыі прагучала сёння.
→Кантрольныя для завочнікаў адменяць

Галоўны рэвізор Беларусі і міністр адукацыі адначасова раптам заўважылі «праблему з завочнікамі»: некаторыя з іх вучыцца не хочуць, кантрольныя працы набываюць «у тысячаў прадпрымальнікаў». Кантрольныя міністр адукацыі прапанаваў замяніць загадкавымі «тэставаннямі з відэарэгістрацыяй».
→Міністр адукацыі верыць у аўтаномію

Міністр адукацыі Сяргей Маскевіч настойвае: беларускія ўніверсітэты самастойныя. А калі дзесьці і не вельмі, то выключна па сваім уласным жаданні. І агулам, беларуская вышэйшая адукацыя «бярэ найлепшае з балонскага вопыту», хоць у балонскі працэс нас дагэтуль не пускаюць.
→Універсітэты хочуць яшчэ большага росту коштаў на адукацыю

У канцы зімы міністр адукацыі Сяргей Маскевіч выступаў ужо з знаёмай мантрай: заробкі выкладчыкаў і іншыя выдаткі на навучанне растуць, грошай не хапае, таму расцэнкі на адукацыю трэба зноўку ўздымаць яшчэ на «8–10%». Кіраўніцтву ўніверсітэтаў ідэя не спадабалася: яны хочуць росту на 50% большага за агучаны.
→Кошт адукацыі ў БДУ і БДУІР перакрочыць мяжу ў $2 000

Міністр адукацыі нечакана заявіў аб новым падвышэнні адукацыйных коштаў. Не прайшло і двух месяцаў, калі ад студэнтаў запатрабавалі болей за вясенні семестр, як стала вядома, што ВНУ рыхтуюцца ўзняць плату яшчэ на «8–10%», што выльецца ў падаражэнні беларускай адукацыі ў сярэднім на мільён рублёў.
→Міністр адукацыі: «Калі студэнты захочуць, за дзень здымуць рэктара»

Міністр адукацыі Сяргей Маскевіч усё яшчэ спадзяецца зрабіць нацыянальную сістэму адукацыі часткаю агульнаеўрапейскай прасторы. Аднак рэфармаваць сістэму дзеля гэтага, як таго патрабуюць у Еўропе, не збіраецца.
→Яшчэ на 5.3% скароцяць колькасць бюджэтных месцаў у ВНУ

У 2013 навучальным годзе колькасць бюджэтных месцаў у ВНУ ізноў будзе скарочаная. А за мінулы навучальны год выключылі 19 тысяч студэнтаў.
→Міністр адукацыі прапанаваў раздаваць гранты студэнтам і школьнікам

Міністр адукацыі Сяргей Маскевіч прапанаваў вылучаць гранты для студэнтаў і таленавітых школьнікаў. Прычым грошы на гэты збіраюцца шукаць у кішэнях прыватных кампаній.
→Новы рост адукацыйных коштаў: студэнты заплацяць на мільён болей

Праз некалькі дзён пасля рашэння ўраду падвысіць заробкі міністр адукацыі заявіў аб новым росце адукацыйных коштаў. Гэтым разам яны ўздымуцца на 6.7% ці на 600 000 — 1 000 000 рублёў у год у залежнасці ад універсітэту.
→Новая рэформа беларускай адукацыі ўдарыць найперш па беларускамоўных школах

Учора кіраўнік Беларусі паабяцаў узняць заробак настаўнікам. Сёння міністр адукацыі патлумачыў, што грошы на гэта знойдуць у закрытых школах. Такіх можа аказацца каля паўтысячы.
→