Кошт адукацыі ў БДУ і БДУІР перакрочыць мяжу ў $2 000

Міністр адукацыі нечакана заявіў аб новым падвышэнні адукацыйных коштаў. Не прайшло і двух месяцаў, калі ад студэнтаў запатрабавалі болей за вясенні семестр, як стала вядома, што ВНУ рыхтуюцца ўзняць плату яшчэ на «8–10%», што выльецца ў падаражэнні беларускай адукацыі ў сярэднім на мільён рублёў.

Новы рост коштаў міністр адукацыі Сяргей Маскевіч тлумачыць падвышэннем заробкаў бюджэтнікаў:

«Павялічылася на 7% стаўка першага разраду. Трэба больш выплачваць зарплату выкладчыкам. Хоць яна і так невялікая — крыху больш за 5 млн.», — заявіў міністр на сённяшняй прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Між тым у студзені Мінадукацыі ўжо ўзняла кошт навучання ў беларускіх універсітэтах. І тады рост коштаў таксама тлумачылі падвышэннем стаўкі першага разраду на 7% (рост склаў 6.7%). Атрымліваецца, Мінадукацыі двойчы імкнецца скарыстацца адной і той жа падставай для таго, каб зарабляць на студэнтах болей?

Як перадае «Інтэрфакс-Захад», Маскевіч яшчэ не ведае расцэнкі ў асобных універсітэтах:

«Прымаць рашэнне па лічбах будзе кожная ВНУ ў залежнасці ад сітуацыі, якая склалася». Ён сказаў, што «павышэнне аплаты не больш за 10% — некрытычнае».

Сапраўды, беларуская адукацыя ведала больш значныя скачкі адукацыйных коштаў. Самы заўважны рост адбыўся напярэдадні пачатка навучання ў 2012: у жніўні некаторыя ўніверсітэты пачалі патрабаваць ад студэнтаў на 61% грошай болей, чым раней. У выніку паводле вынікаў мінулага году беларуская адукацыя выйшла на першае месца ў Еўропе паводле хуткасці росту цэнаў у нацыянальнай валюце.

Колькі будуць плаціць студэнты?


Так раслі кошты на навучанне на самых дарагіх спецыяльнасцях БДУ

Болей за ўсіх традыцыйна ў беларускіх ВНУ плацяць студэнты першага курсу. Гэтак, з красавіка навучанне на юрыдычных і эканамічных спецыяльнасцях БДУ і на большасці спецыяльнасцяў БДУІР будзе каштаваць болей за 2 тысячы даляраў у год. У БДЭУ максімальныя расцэнкі верагодна ўздымуцца да 13.69 млн.

Аднак многія з першакурснікаў гэтага і наступных набораў будуць вучыцца ўжо не 5 гадоў, як было раней, а 4 гады. Верагодна, у скарачэнні працягласці навучання і палягае сапраўдная прычына павелічэння адукацыйных коштаў: ужо хутка многія ўніверсітэты проста недалічацца студэнтаў.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0609 seconds.