Новы рост адукацыйных коштаў: студэнты заплацяць на мільён болей

Праз некалькі дзён пасля рашэння ўраду падвысіць заробкі міністр адукацыі заявіў аб новым росце адукацыйных коштаў. Гэтым разам яны ўздымуцца на 6.7% ці на 600 000 — 1 000 000 рублёў у год у залежнасці ад універсітэту.
→ТОП-5 новых спэцыяльнасьцяў у беларускіх ВНУ
Сёлета беларускія ВНУ значна скарачаюць лічбы набору, найперш з-за малой колькасьці абітурыентаў. Аднак гэта не перашкаджае ВНУ адчыняць новыя спэцыяльнасьці. 1 верасьня 2012 году зьявіцца восем нябачных раней у Беларусі спэцыяльнасьцяў. Мы выбралі зь іх такія пяць, што дэманструюць галоўныя трэнды ў беларускай адукацыі.
→Рэкордны рост коштаў на адукацыю: у некаторых ВНУ да 61%
За 5 дзён да завяршэньня ўступнай кампаніі ўнівэрсытэты нарэшце пачалі абвяшчаць новыя кошты на навучаньне. Агучаныя сумы можна назваць астранамічнымі: рост у некаторых выпадках дасягае 61%, чаго не было ў самыя жорсткія пэрыяды беларускага эканамічнага крызысу 2011 году.
→Да праграмы Erasmus Mundus далучыліся 11 беларускіх ВНУ

Больш чым у пяць разоў павялічылася колькасьць беларускіх ВНУ, што возьмуць у наступным годзе ўдзел у эўрапейскай праграме студэнцкага абмену Erasmus Mundus. Студэнты, магістранты, асьпіранты і выкладчыкі гэтых унівэрсытэтаў атрымаюць магчымасьць пазмагацца за некалькі дзесяткаў стыпэндый на навучаньне ў ВНУ Эўразьвязу.
→Гараць беларускія студэнцкія інтэрнаты

За апошнія дні студінтэрнаты ў беларускіх гарадах гарэлі двойчы: у Полацку загарэлася праводка, а ў Менску праблемы ўзьніклі на кухні наймальнікаў пакою ў інтэрнаце каледжу.
→У ВДУ мусіць быць 2500 студэнтаў-сябраў БРСМ і 5000 студэнтаў-сябраў прафсаюзаў
У Віцебскім дзяржаўным унівэрсытэце імя Пятра Машэрава пачалося прымусовае павелічэньне шэрагаў Беларускага рэспубліканскага саюзу моладзі і студэнцкага прафкаму.
→Найноўшая гісторыя змаганьня супраць студэнтаў з цыгарэтамі
Змаганьне з паленьнем у ВНУ вядзецца па ўсёй краіне. Распачынальнікам гэтай справы стаў БДУ, зь яго ўзялі прыклады і іншыя ўнівэрсытэты. Безумоўна ў справе змаганьня супраць паленьня ёсьць два варожыя бакі: студэнты, што паляць, і студэнты, што ня паляць. У большасьці ВНУ адміністрацыя стаіць на пазыцыі зьнішчэньня усіх праяваў паленьня: вынесьці палілкі далёка за межы ВНУ і караць вымовамі ды выключэньнямі тых, хто аслухаецца.
