У ВДУ мусіць быць 2500 студэнтаў-сябраў БРСМ і 5000 студэнтаў-сябраў прафсаюзаў

У Віцебскім дзяржаўным унівэрсытэце імя Пятра Машэрава пачалося прымусовае павелічэньне шэрагаў Беларускага рэспубліканскага саюзу моладзі і студэнцкага прафкаму.

Рэктар Аркадзь Русецкі загадаў старшыням згаданых структураў ўзмацніць працу з навучэнцамі ВДУ: трэба ахапіць сяброўствам у прафсаюзе і БРСМ адпаведна 100% і 50% ад усіх 5000 студэнтаў дзённага аддзяленьня. Ужо пачалася падрыхтоўка да стварэньня ў акадэмічных групах ячэек БРСМ колькасьцю па пяць-восем чалавек.

Тым часам чацьвертакурсьніца ВДУ Ганна Дашкевіч паведаміла, што некаторыя групы ВНУ гатовыя калектыўна адмовіцца ад уступленьня ў БРСМ. Пры гэтым студэнты зьбіраюцца спасылацца як на Асноўны закон краіны, так і на статут БРСМ, дзе прадугледжана толькі дабраахвотнае сяброўства ў арганізацыі.

Студэнты маюць намер цьвёрда трымацца сваіх правоў і, у выпадку патрэбы, бараніць іх нават у пракуратуры.

Паводле belngo.info

09:00, 02/10/2004 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0593 seconds.