Буйнейшая студэнцкая арганізацыя Еўропы адзначыла 30-годдзе на Кіпры

17–21 кастрычніка ў Лімасоле (Кіпр) адбыўся 24-ы Еўрапейскі канвент студэнтаў — традыцыйнае мерапрыемства Еўрапейскага саюза студэнтаў (ESU). Галоўнай тэмай сустрэчы стаў эканамічны крызіс, у прыватнасці вялізная доля беспрацоўных сярод еўрапейскай моладзі.
→Рэкордны рост коштаў на адукацыю: у некаторых ВНУ да 61%
За 5 дзён да завяршэньня ўступнай кампаніі ўнівэрсытэты нарэшце пачалі абвяшчаць новыя кошты на навучаньне. Агучаныя сумы можна назваць астранамічнымі: рост у некаторых выпадках дасягае 61%, чаго не было ў самыя жорсткія пэрыяды беларускага эканамічнага крызысу 2011 году.
→Высокі прафсаюзны чыноўнік назваў адукацыйныя крэдыты «непад’ёмнымі»

Прафсаюз працаўнікоў сфэры адукацыі і навукі прапануе перагледзець умовы выдачы крэдытаў на навучаньне. Цяпер такія крэдыты выдаюцца пад 19% тым студэнтам, што няздольныя самі плаціць за адукацыю.
→Маладыя беларускія музыкі ўцякаюць за мяжу

Праблема ад’езду маладых людзей, якія падаюць «самыя вялікія надзеі», асабліва востра праяўляецца ў клясычнай музыцы. Аб гэтым заявіў галоўны дырыжэр аднаго з канцэртных аркестраў і выкладчык Ўладзімір Перлін.
→Беларусь скарачае выдаткі на адукацыю
Праект бюджэту на наступны год прадугледжвае вылучэньне на беларускую адукацыю значна меншых сродкаў параўнальна з папярэднімі гадамі. Грошай на адукацыю стане меней ня толькі ў валютным эквіваленце, але і ў працэнтах да ўсіх здабытых дзяржавай грошай.
→Тры найвыгоднейшыя прапановы адукацыйных крэдытаў

Калі адукацыя даражэе праз кожныя чатыры месяцы (за апошні год кошты расьлі тройчы), бывае цяжка хутка расплаціцца з унівэрсытэтам пасьля чарговага ўзьняцьця адукацыйных тарыфаў. Некаторыя навучэнцы выбіраюць шлях адлічэньня, а некаторыя — пошуку грошай. У сытуацыі арыентуюцца банкі і робяць прапановы па фінансаваньні навучаньня.
→БДЭУ і БДУІР таксама ўзьнялі кошты з кастрычніка

Эканамічны і радыётыхнічны ўнівэрсытэт абвясьцілі аб новых памерах платы за адукацыю. Цяпер эканамісты будуць плаціць за навучаньне столькі ж, колькі і праграмісты, а праграмісты — як раней плацілі юрысты БДУ. Апошнія ж будуць выдаткоўваць на адукацыю амаль па 10 мільёнаў у год.
→Амаль 10 мільёнаў за год навучаньня ў БДУ
Беларускія ўнівэрсытэты ўжо трэці раз за год уздымаюць плату за навучаньне. Гэтым разам — на чвэрць. У выніку адукацыя на найбольш прэстыжных спэцыяльнасьцях БДУ абыдзецца першакурсьнікам у 9.4 мільёны ў год.
→Улады захваляваліся эміграцыяй зь Беларусі
Прэм’ер-міністар прызнаў, што вялікая колькасьць беларусаў падумвае над ад'ездам альбо ўжо выехала за мяжу. Аднак новых прапановаў па выпраўленьні сытуацыі не зрабіў. Адзінае, на што абяцае цяпер урад — гэта падвысіць заробак тым, хто яшчэ ня зьехаў, але ў бліжэйшы час можа гэта зрабіць.
→Бясплатныя паездкі навучэнцаў у мэтро абыдуцца дзяржаве ў $5.6 млн

У сярэднім з-за бясплатнага праезду студэнтаў і навучэнцаў у месяц менскае мэтро губляе 3.9–4 млрд. рублёў альбо 466 тысячаў даляраў. Яшчэ некалькі дзесяткаў тысячаў сыходзяць на тых, хто выдае сябе за студэнтаў. У спробе змаганьня зь ліпавымі ільготнікамі дзяржава прапануе ўвесьці адзіную форму пропускаў.
→