Буйнейшая студэнцкая арганізацыя Еўропы адзначыла 30-годдзе на Кіпры

17–21 кастрычніка ў Лімасоле (Кіпр) адбыўся 24-ы Еўрапейскі канвент студэнтаў — традыцыйнае мерапрыемства Еўрапейскага саюза студэнтаў (ESU). Галоўнай тэмай сустрэчы стаў эканамічны крызіс, у прыватнасці вялізная доля беспрацоўных сярод еўрапейскай моладзі.


На паседжанні канвенту ESU на Кіпры

У гэтыя дні буйнейшая студэнцкая арганізацыя Еўропы, Еўрапейскі саюз студэнтаў, святкуе 30-годдзе. Цяпер саюз яднае 47 нацыянальных саюзаў студэнтаў з 38 краінаў Еўропы. Беларусь у ESU прадстаўляе Задзіночаньне беларускіх студэнтаў.

З гэтай нагоды прадстаўнікі студэнцтва з усяго кантыненту, а таксама некаторыя выбітныя чальцы саюзу з’ехаліся ў кіпрскі Лімасоле дзеля ўдзелу ў дыскусіях. Выбар месца сустрэчы невыпадковы: цяпер Кіпр з’яўляецца старшынёй Рады Еўрасаюзу.

Тэма дыскусій, прысвечаных крызісу, таксама звязаная з найбольш актуальнымі праблемамі моладзі. Цяпер у ЕС амаль кожны чацвёрты прадстаўнік пакалення Y беспрацоўны.

За 30 гадоў існавання, ESU змяніў шэраг назваў і сядзібаў, перабраўшыся ў Брусель са Стакгольму праз Лондан і Вену. За гэты час саюз стаў прызнаным экспертам у галіне вышэйшай адукацыі ў Еўропе, які актыўна ўдзельнічае ды прадстаўляе палітычныя інтарэсы і правы 11 мільёнаў студэнтаў у такіх арганізацыях, як Еўрапейская камісія, Еўрапейскі парламент, Савет Еўропы, ЮНЭСКА. Цяпер ESU кіруе літоўка Карына Уферт.


Вячэра студэнтаў. Фота аўтара

Адным з апагеяў сустрэчы стала ўрачыстая вячэра, на якой прысутнічалі не толькі ўдзельнікі канвенту, але і больш за 60 былых чальцоў ESU і сяброў нацыянальных саюзаў студэнтаў.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0663 seconds.