Гараць беларускія студэнцкія інтэрнаты

За апошнія дні студінтэрнаты ў беларускіх гарадах гарэлі двойчы: у Полацку загарэлася праводка, а ў Менску праблемы ўзьніклі на кухні наймальнікаў пакою ў інтэрнаце каледжу.


З агнём у інтэрнаце каледжу пажарнікі разабраліся за некалькі хвілінаў. Фота 112.by

Пажар у Менскім дзяржаўным энэргетычным каледжы

Учора позна ўвечары 28 лютага ў адным з пакояў інтэрнату Менскага дзяржаўнага энэргетычнага каледжу адбыўся пажар. Пажарным прыйшлося эвакуяваць болей трох соцень студэнтаў і ратаваць людзей, што захраснулі ў ліфце.

Як паведамляе 112.by, пажар здарыўся на другім паверсе ў пакоі дзевяціпавярховага будынку. У гэты момант у пакоі (які арэндавала сям’я), знаходзілася двое дзетак. Бацькі былі на кухні, а дзеці, малодшаму зь якіх не было і трох гадоў, спалі ў пакоі.

Пажарнікі патушылі агонь за пяць хвілін. Маці з двума дзецьмі прыйшлося шпіталізаваць у лякарню. Таксама ў лякарню трапіў студэнт, што ў час пажару знаходзіўся на трэцім паверсе. Тром людзям, што захрасьлі ў ліфце, пашанцавала — іх выратавалі хутка, і ў шпіталь ехаць не давялося.

Прычыны пажару пакуль невядомыя.

Пажар у інтэрнаце Полацкага каледжу ВДУ


Пажар у інтэрнаце Полацкага каледжу здарыўся з-за няспраўнай праводкі. Фота 112.by

Яшчэ адзін пажар здарыўся на выходных у інтэрнаце Полацкага каледжу Віцебскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Там 26 лютага адбылося замыканьне праводкі, ад чаго ўвесь паверх запоўніўся дымам.

Зь інтэрнату прыйшлося эвакуяваць 15 студэнтаў. Агню не было — кароткае замыканьне ліквідавалі самастойна.

За апошнія дзесяць дзён у беларускіх студэнцкіх інтэрнатах адбылося мінімум тры пажары: яшчэ на па-за мінулых выходных гарэў студінтэрнат Акадэміі музыкі — там кітайскія студэнты не даглядзелі сьвечку ў пакоі.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0743 seconds.