Фестываль «Самаход-2014» распавядзе пра танныя і незвычайныя вандроўкі

17 траўня ў межах фестывалю мабільнасці «Самаход-2014» на мінскай пляцоўцы «Дом Фішара» адбудзецца серыя лекцый і прэзентацый на тэму падарожжаў.
→…Крызіс у ЕГУ: афіцыйная экспертыза пацвердзіла неправамернасць дзеянняў кіраўніцтва
Рашэнне літоўскай кантралюючай інстанцыі абвяргае заявы адміністрацыі Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта (Вільня) аб правамернасці яе дзеянняў, што прывялі універсітэт да зацяжнога крызісу. Кантралёр па акадэмічнай этыцы і працэдурах задаволіў пададзеную Сенатам ЕГУ скаргу аб парушэннях у дзеяннях кіраўніцтва універсітэта. Заяўніком выступіў сябра Сената Андрэй Ралёнак.
→…Куды сёлета ідуць вучыцца самыя разумныя абітурыенты

БДУ назваў імёны лепшых абітурыентаў. Сярод іх — Вольга Тугай з Мазыру з 399 баламі з 400 максімальных, якая выбрала хімію, а таксама Аквух Джэймс Ае з Полацку, які перамог у міжнароднай алімпіядзе па фізіцы. Але большасць самых разумных абітурыентаў выбіраюць сусветную эканоміку і праграмаванне.
→…ЕГУ чакаюць змены

Бяззменны рэктар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту ў Вільні Анатоль Міхайлаў сыдзе, а колькасць
Нягледзячы на пажар, «Вольнае паветра» пройдзе ў Шаблях

У ноч з 1 на 2 ліпеня на знакамітым музычным хутары Шаблi Уладзіміра Шаблінскага на Валожыншчыне адбыўся пажар. У пажарнікаў не атрымалася выратаваць жылы дом, аднак іншыя будынкі, гэтак сама як і насельнікі сядзібы, не пацярпелі. Агенцтва «Шаблі» ўжо заявіла, што ўсе запланаваныя на хутары летнія мерапрыемствы адбудуцца.
→…Беларускіх студэнтаў будуць вяртаць з Расіі на прымусовую адпрацоўку

Пасля сканчэння каледжу ці іншай сярэдняй-спецыяльнай установы адпрацоўваць трэба адзін год. Альбо плаціць. Выключэнне робіцца для тых, хто паступае на бюджэт ва ўніверсітэты. Прымусовая адпрацоўка ўжо ў два гады іх чакае пасля. Цяпер гэтае правіла будзе распаўсюджвацца і на тых выпускнікоў каледжаў, што з’ехалі вучыцца ў Расію.
→…Рэкордная колькасць школьнікаў не атрымае магчымасці падаць дакументы ў ВНУ

Сумныя вынікі Цэнтралізаванага тэставання абвясцілі на выходных: каля 24 тысячаў абітурыентаў, якія здавалі матэматыку, ці амаль кожны трэці, не здолелі пераадолець мінімальную прахадную планку на шляху да студэнтцва. Яшчэ 8 тыс. «завалілі» моўныя тэсты і 13.3 тысячы (37%) не здолелі набраць мінімальны бал па фізіцы. Сціплыя вынікі вялікай долі абітурыентаў могуць весці да моцнага скарачэння і без таго зменшанага ў гэтым годзе набору ва ўніверсітэты.
→…Літоўцы спадзяюцца зарабіць на беларускіх студэнтах

У недалёкім ад беларускай мяжы горадзе Друскініках у бліжэйшы час могуць паўстаць адразу дзве адукацыйныя інстытуцыі, арыентаваныя на беларусаў: філія Літоўскага ўніверсітэту спорту і Алітускага каледжу. Беларусаў тут параўноўваюць з абітурыентамі з афрыканскіх краінаў і прапануюць ім дзяржаўныя літоўскія стыпендыі.
→…Конкурс сярод ахвотных вывучаць белмову ў Кіеве: 23 чалавекі на месца

Чатыры гады Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт (КНУ) вядзе набор на спецыяльнасць «Беларуская мова і літаратура, украінская мова і літаратура, англійская мова», навучанне на якой арганізуецца ў межах Цэнтру беларускай мовы і культуры. У мінулым годзе дакументы на навучанне на спецыяльнасць падала рэкордная колькасць абітурыентаў: конкурс склаў 23 чалавекі на месца.
→…Кантрольныя для завочнікаў адменяць

Галоўны рэвізор Беларусі і міністр адукацыі адначасова раптам заўважылі «праблему з завочнікамі»: некаторыя з іх вучыцца не хочуць, кантрольныя працы набываюць «у тысячаў прадпрымальнікаў». Кантрольныя міністр адукацыі прапанаваў замяніць загадкавымі «тэставаннямі з відэарэгістрацыяй».
→…