Фестываль «Самаход-2014» распавядзе пра танныя і незвычайныя вандроўкі

17 траўня ў межах фестывалю мабільнасці «Самаход-2014» на мінскай пляцоўцы «Дом Фішара» адбудзецца серыя лекцый і прэзентацый на тэму падарожжаў.

Як спланаваць танную, але ад гэтага не меней займальную паездку? Ці можна з дзецьмі з лёгкасцю падарожнічаць па свеце? Наколькі выгодна ў Беларусі ўзяць аўтадом у арэнду і махнуць на адпачынак? Ці далёка з’едзеш на ровары ў Еўропу?

Адказы на гэтыя і іншыя пытанні вы зможаце даведацца на трэцім штогадовым фэсце «Самаход-2014» у «Доме Фішара».

«Самаход» пачнецца з майстар-класа для travel-журналістаў, якія толькі пачынаюць свой шлях па свеце турыстычных артыкулаў. Аповед будзе дапоўнены гісторыямі з асабістага досведу спікера і практычнымі заданнямі. Наступныя лекцыі мерапрыемства будуць прысвечаныя танным вандроўкам па Еўропе, ад звычайных да роварных і нават караванных, а таксама пытанням бяспекі і атрымання візаў для іх.

Праграма фестывалю:

  • 12:00—13:30 Майстар-клас для travel-журналістаў — працягвайце вандраваць у сваіх артыкулах! Вядучая — практыкуючая трэвэл-журналістка Таццяна Данілушкіна (пры падтрымцы партала падарожжаў Traveling.by);
  • 14:00–14.30 Прэзентацыя ад кампаніі «У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ!»: візы — не перашкода вандроўкам!
  • 14:40—15:30 «З дзіцём хоць на край свету» — інтэрактыўная лекцыя ад Posvetu.by;
  • 15:40—16:30 «Сямейны караванінг і аўтатурызм, кемпінгі і эканомія рэсурсаў у падарожжах» — інтэрактыўная лекцыя на тэму «Дом на колах» ад Caravaning.by;
  • 16:40—17:10 «Як вандраваць на ровары па Еўропе» — інтэрактыўная лекцыя Green-journey.com;
  • 17:20—18:00 «Як падарожнічаць танна» — бліц відэа з каментарамі эксперта OpenEurope.by.

«Самаход-2014» — гэта фестываль кампаніі «У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ!», які ладзіцца з 2012 году. З тых часоў у межах фестывалю каля дзясятка мерапрыемстваў самай рознай скіраванасці.

Сёлетні майстар-клас, гутаркі з экспертамі і шмат іншых цікавых сюрпрызаў чакаюць наведвальнікаў 17 траўня ў Мінску ў «Доме Фішара» на пр. Незалежнасці 84А.

Уваход вольны. Кава і гарбата — бясплатна.

comments powered by Disqus
 
In 0.0592 seconds.