Літоўцы спадзяюцца зарабіць на беларускіх студэнтах
У недалёкім ад беларускай мяжы горадзе Друскініках у бліжэйшы час могуць паўстаць адразу дзве адукацыйныя інстытуцыі, арыентаваныя на беларусаў: філія Літоўскага ўніверсітэту спорту і Алітускага каледжу. Беларусаў тут параўноўваюць з абітурыентамі з афрыканскіх краінаў і прапануюць ім дзяржаўныя літоўскія стыпендыі.
→Маскевіч: «Вывучаць у ВНУ замежную мову — гэта несур’ёзна»
З наступнага году беларускія школьнікі будуць здаваць абавязковы вусны іспыт па замежнай мове пасьля 11 клясы. З гэтай нагоды міністар адукацыі заявіў, што настаўнікі ў школах «ня могуць забясьпечыць высокі ўзровень выкладаньня замежнай мовы», а ва ўнівэрсытэтах займацца вывучэньнем мовы запозна. Там на ёй трэба ўжо практыкаваць іншыя дысцыпліны.
→Вучыць беларускую ідэалёгію на ангельскай згадзіліся 4 дзесяткі замежнікаў
БДУІР ужо тры гады набірае на навучаньне студэнтаў на ангельскамоўныя спэцыяльнасьці. Але вучыцца на іх пакуль згадзіліся толькі каля 40 студэнтаў. Цяпер унівэрсытэт адкрые набор яшчэ на тры спэцыяльнасьці. Але выкладчыкаў для іх не хапае ўжо цяпер.
→Студэнты будуць у 1.5 разы болей вучыць замежную мову, а дыплёмы пісаць па-ангельску
Чыноўнікі спрабуюць прымусіць беларускую адукацыйную сыстэму загаварыць па-ангельску. І чаго толькі ня зробіш дзеля валюты: пляны па разьвіцьцю адукацыі ўлучаюць стварэньне ангельскамоўных магістратур, бакаляўрскіх праграм, MBA, заахвочваньне пісаць дыплёмы на мове яе Вялікасьці, і, натуральна, пашырэньне зубрэньня гэтай самай ангельскай студэнтамі і школьнікамі.
→Новы прэзыдэнт ЗША як падручнік ангельскай мовы
З дапамогай прамоваў Барака Абамы японцы вырашылі падвысіць узровень ангельскай. Зборнік прамоваў амэрыканскага прэзыдэнта ператварыўся ў мегагіт у Японіі. Ужо прададзена больш за 400 000 копій.
→Слову «ОК» ня месца ў расейскай мове
Да такой высновы прыйшлі ўлады Чувашыі — і прапанавалі замяніць ангельскае слова на расейскае «дабро». Якім чынам будзе адбывацца ачышчэньне расейскай мовы не ўдакладняецца.
→Глябальная барацьба з мовай глябалізацыі
Ангельская мова ёсьць сродкам камунікацыяў 2 мільярдаў людзей — і ў той жа час, пагрозай самабытнасьці іншых моваў. Змагацца з гэтым працэсам усё складаней, асабліва пад уплывам глябалізацыі і Інтэрнэту. Мы тэлефануем фрэндам, скардзімся на манагераў і сыс-адмінаў. Пішам мэйлы і чацімся, расшарваем і пампуем. Чакаем сэйлаў і ходзім на паці. Як змагаюцца з нашэсьцем ангельскіх словаў у розных краінах?
→Другой афіцыйнай мовай Таліну можа стаць ангельская
Старшыня гарадзкой рады сталіцы Эстоніі спадзяецца, што гэта дапаможа прыцягнуць замежныя інвэстыцыі і кампэнсаваць сыход расейскага бізнэсу.
→