Студэнты будуць у 1.5 разы болей вучыць замежную мову, а дыплёмы пісаць па-ангельску

Чыноўнікі спрабуюць прымусіць беларускую адукацыйную сыстэму загаварыць па-ангельску. І чаго толькі ня зробіш дзеля валюты: пляны па разьвіцьцю адукацыі ўлучаюць стварэньне ангельскамоўных магістратур, бакаляўрскіх праграм, MBA, заахвочваньне пісаць дыплёмы на мове яе Вялікасьці, і, натуральна, пашырэньне зубрэньня гэтай самай ангельскай студэнтамі і школьнікамі.
→Беларускія ВНУ пяройдуць на эўрапейскую сыстэму адукацыйных крэдытаў

Замацаваньне сыстэмы адукацыйных крэдытаў з улікам патрабаваньняў Балоньскай дэклярацыі прадугледжвае праграма разьвіцьця вышэйшай адукацыі Беларусі да 2015 году, што была прынятая ўрадам у пачатку месяца. Паводле плянаў Міністэрства адукацыі ўжо ў 2013 годзе беларускія студэнты будуць навучацца па эўрапейскай сыстэме крэдытаў, якая дазваляе самім выбіраць дадатковыя дысцыпліны, а таксама лягчэй пераводзіць беларускія дыплёмы ў «замежныя» стандарты.
→