Балоньскі працэс пайшоў

Беларусь накіравала заяўку ў Балоньскі камітэт. Наша краіна спадзяецца далучыцца да адзінай эўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі ўжо ўвесну.
→Беларускія ВНУ пяройдуць на эўрапейскую сыстэму адукацыйных крэдытаў

Замацаваньне сыстэмы адукацыйных крэдытаў з улікам патрабаваньняў Балоньскай дэклярацыі прадугледжвае праграма разьвіцьця вышэйшай адукацыі Беларусі да 2015 году, што была прынятая ўрадам у пачатку месяца. Паводле плянаў Міністэрства адукацыі ўжо ў 2013 годзе беларускія студэнты будуць навучацца па эўрапейскай сыстэме крэдытаў, якая дазваляе самім выбіраць дадатковыя дысцыпліны, а таксама лягчэй пераводзіць беларускія дыплёмы ў «замежныя» стандарты.
→Мінадукацыі хоча ўвесьці дыплём эўрапейскага ўзору
Адным зь першых крокаў па далучэньні да Балоньскай сыстэмы стане ўвядзеньне ў Беларусі новага ўзору дыплёму аб вышэйшай адукацыі, які б супадаў з эўрапейскім. Распрацоўкай узору занятае цяпер Міністэрства адукацыі.
→Студэнтаў юрыдычных і эканамічных спэцыяльнасьцяў паменее
Будуць скарачаць набор студэнтаў на юрыдычныя й эканамічныя спэцыяльнасьці. Пра гэта заявіў першы намесьнік міністра адукацыі Беларусі Аляксандар Жук. Цяпер стаўка будзе на фізыкаў, хімікаў і кампутароўцаў.
→Вынікі ўступнай кампаніі: ля 75 тыс. чалавек залічана ў студэнты
Сёньня адбылася прэс-канфэрэнцыя намесьніка міністра адукацыі Аляксандра Жука па выніках уступнай кампаніі 2007 у ВНУ краіны. Які самы высокі конкурс, колькі шчасьліўчыкаў трапіла на бюджэт - лічбы гэтага году ў матэрыяле.
→