Колькасць беларускіх ВНУ хочуць скараціць з 54 да 20
Канцэпцыю аптымізацыі структуры вышэйшай школы Беларусі плануецца распрацаваць да канца 2015 года.
→Пяць неверагодных рэчаў, што здарыліся ў ЕГУ
З віру здарэнняў мінулага тыдня вакол ЕГУ мы выбралі пяць знакавых для ўніверсітэту і для ўсёй сучаснай беларускай адукацыі крокаў, на якія наважыліся і да якіх аказаліся здольнымі выкладчыкі і студэнты ЕГУ. Пэўна, ніводны з іх немагчыма ўявіць ні ў якім іншым сучасным беларускім універсітэце.
→Адкрыты ліст выпускнікоў ЕГУ ў сувязі з унутраным канфліктам ва ўніверсітэце
Generarion.by публікуе адкрыты зварот выпускнікоў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту. Зварот падпісалі болей за 120 чалавек, збор подпісаў працягваецца.
→Літоўцы спадзяюцца зарабіць на беларускіх студэнтах

У недалёкім ад беларускай мяжы горадзе Друскініках у бліжэйшы час могуць паўстаць адразу дзве адукацыйныя інстытуцыі, арыентаваныя на беларусаў: філія Літоўскага ўніверсітэту спорту і Алітускага каледжу. Беларусаў тут параўноўваюць з абітурыентамі з афрыканскіх краінаў і прапануюць ім дзяржаўныя літоўскія стыпендыі.
→Размеркаваных у Менск настаўнікаў спадзяюцца ўтрымаць дадатковымі $28

Адмыслова для настаўнікаў і выкладчыкаў, што працуюць у менскіх навучальных установах па размеркаванні, з 1 верасня ўведзеныя штомесячныя даплаты ў Br240 тыс. ці $28.
→Студэнтаў адправяць вучыцца на заводы і фэрмы

На кожным буйным прадпрыемстве створаць філію катэдраў ВНУ, куды адправяць практыкавацца студэнтаў ужо з трэцяга курсу. Працягласьць практыкі павялічаць, каб «прышпіліць» студэнта да будучай працы. Акрамя гэтага Лукашэнка прапанаваў перанесьці «цэнтар цяжару» адукацыйных працэсаў на фэрмы і палі».
→Кожны трэці настаўнік бяжыць зь вёскі пасьля разьмеркаваньня
Прыкладна траціна ад усіх выпускнікоў ВНУ пасьля сканчэньня адпрацоўкі па разьмеркаваньні зьязджае зь вёсак у гарады альбо цалкам сыходзіць з прафэсіі. Заробкі ж тых, хто застаецца ў школах, на трэці год працы толькі падаюць.
→Выкладчыку пагражае да 10 гадоў зьняволеньня за хабар ад завочнікаў

Выкладчыка вышэйшай матэматыцы менскай ВНУ вінавацяць у атрыманьні хабараў ад завочнікаў. Цяпер яму, а таксама ягонай памочніцы пагражае да 10 гадоў зьняволеньня.
→Толькі траціна выпускнікоў ВНУ задаволеная першым месцам працы

Паводле апытаньня, праведзенага праектам rabota.TUT.by, выпускнікі беларускіх ВНУ у большасьці не задаволеныя першым месцам працы, пры гэтым сваёй галоўнай праблемай у яе пошуку яны называюць адсутнасьць вопыту і практычных ведаў. Тыя ж, каму працу знайсьці пашанцавала, прычынай посьпеху называюць найперш асабістыя якасьці. А вось уласныя веды яны лічаць слабымі.
→Дзе ў Беларусі вучаць на мільянэраў?

Для таго, каб стаць багатым чалавекам у цяперашняй Беларусі, эканамічная адукацыя зусім не патрэбная. Найлепш павучыцца ў тэхнічнай ВНУ, атрымаўшы, напрыклад, матэматычную ці IT адукацыю. Пры гэтым першая ВНУ краіны далёка ня першая па колькасьці выпускнікоў-багацеяў. Да такіх высноваў прыйшлі журналісты пасьля аналізу дыплёмаў найбольш пасьпяховых бізнэсмэнаў Беларусі.
→