Выкладчыку пагражае да 10 гадоў зьняволеньня за хабар ад завочнікаў

Выкладчыка вышэйшай матэматыцы менскай ВНУ вінавацяць у атрыманьні хабараў ад завочнікаў. Цяпер яму, а таксама ягонай памочніцы пагражае да 10 гадоў зьняволеньня.

«Выкладчык па вышэйшай матэматыцы, а таксама супрацоўніца аднай з буйных сталічных ВНУ абвінавачваюцца ў атрыманьні і падбухторваньні да дачы хабараў», — заявіў БелТА старшы памочнік пракурора Менска па прававым забесьпячэньні, інфармацыі і грамадзкіх сувязях Сяргей Балашоў.

Паводле інфармацыі праваахоўнікаў, студэнтам-завочнікам, якія не здавалі іспыты па вышэйшай матэматыцы, намякалі, што вырашыць пытаньне можна і па-іншаму. Кошт пасьпяховай здачы звычайна складаў $250–300, аднак часам выкладчык праз сваю памочніцу замаўляў рамонт у кватэры, трымэр, плёнку для басэйна, а таксама іншыя «падарункі».

У крымінальнай справе 7 заяваў аб фактах хабару. Па адным з артыкулаў, па якім праходзіць выкладчык, прадугледжанае пакараньне да 10 гадоў пазбаўленьня волі. Цяпер выкладчык неназванай ВНУ знаходзіцца на волі.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.058 seconds.