Зніклага Дзмітрыя Шаўчука знайшлі нежывым

Сябры Змітра, актывісты пошукавага атраду «Анёл» і супрацоўнікі міліцыі сёння цягам дня правяралі лес непадалёк ад Каладзішчанскіх могілак. Міліцыя мела інфармацыю, што грыбнікі бачылі ў гэтым раёне павешанага чалавека. Ім апынуўся Дзмітрый.

Абставіны смерці невядомыя. На месцы, дзе было знойдзенае цела, цяпер працуе міліцыя.

Зміцер Шаўчук быў вельмі заўважным чалавекам у беларускай музычнай сферы. Хлопец працаваў журналістам на радыёстанцыях, а таксама граў у музычных гуртах. Апошнім часам ладзіў канцэрты і фестывалі, працуючы ў агенстве «Шаблі».

Зміцер нарадзіўся ў Жытоміры. Вырас у Менску, куды пераехаў з бацькамі. Вучыўся ў ліцэі Беларускага дзяржуніверсітэта і на гістфаку БДУ.

Зміцер Шаўчук знік 22 жніўня 2014 года. Некалькі дзён шматлікія сябры і знаёмыя хлопца вялі яго пошукі.

Светлая памяць. 

20:28, 30/08/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0561 seconds.