Дзе ў Беларусі вучаць на мільянэраў?
Для таго, каб стаць багатым чалавекам у цяперашняй Беларусі, эканамічная адукацыя зусім не патрэбная. Найлепш павучыцца ў тэхнічнай ВНУ, атрымаўшы, напрыклад, матэматычную ці IT адукацыю. Пры гэтым першая ВНУ краіны далёка ня першая па колькасьці выпускнікоў-багацеяў. Да такіх высноваў прыйшлі журналісты пасьля аналізу дыплёмаў найбольш пасьпяховых бізнэсмэнаў Беларусі.
Аснова сёньняшняга беларускага бізнэс істэблішмэнту — былыя студэнты матэматыкі, кампутарнікі і радыёфізікі, авіяцыйныя інжынэры. Такую выснову зрабіў «Ежедневник», калі прааналізаваў першую сотню самых пасьпяховых і ўплывовых прадстаўнікоў беларускага бізнэсу па вэрсіі гэтага ж выданьня.
Да прыкладу,
Акрамя гэтага, IT і радыёфізычную адукацыю атрымлівалі ў БДУ такія вядомыя беларускія бізнэсмэны, як Аркадзь Добкін (EPAM Systems), Сяргей Касьцючэнка («Прыорбанк»), Віктар Шаўцоў («Трастбанк»). Зь Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту інфарматыкі і радыёэлектронікі выйшлі Сяргей Касьцевіч (ASBISC Enterprises), Сяргей Ляўцееў (IBA Group), Андрэй Бахіраў (Sam Solutions), Віктар Лаўрусенка («Белросстарх»). А вось заснавальнік самага папулярнага беларускага парталу TUT.BY Юры Зісэр на праграміста вучыўся ня ў Менску, а ў Санкт-Пецярбурзе.
Самыя багатыя беларускія бізнэсоўцы па вэрсіі «Ежедневника» ня фізыкі й лірыкі, а хутчэй інжынэры з БНТУ
БНТУ абганяе БДУ
Але рэкардсмэнам па колькасьці тых выпускнікоў, што сталі пасьпяховымі бізнэсмэнамі, безумоўна зьяўляецца Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт. Па дадзеных «Ежедневника», адукацыю інжынэра там атрымаў другі самы багаты чалавек Беларусі Юры Чыж («Трайпл»), чацьверты ў сьпісе па багацтву Віталь Арбузаў (Fenox Global Group), Сяргей Савіцкі (
Як высьветліў Generation.bY, у першай 30 самых багатых беларускіх бізнэсоўцаў толькі тры выпуснікі БНТУ. Столькі ж бізнэсоўцаў скончылі БДУ. Два чалавекі вышлі з БДУІР, столькі ж з расейскіх і ўкраінскіх ВНУ. Цікава, што два бізнэсоўцы з гэтай жа
А вось з дыплёмамі фізыкаў ды мэдыкаў мільённыя рахункі празь бізнэс займець у Беларусі наўрад ці атрымаецца. Хаця выключэньнем з гэтага правілу ёсьць вядомы акцыянэр «Амкадору» Аляксандр Шакуцін (хірург, Беларускі дзяржаўны мэдыцынскі унівэрсытэт) і былыя
Акрамя гэтага заўважную групу сярод беларускіх бізнэсоўцаў уяўляюць тыя, хто сканчаў навучальныя ўстановы КДБ і камуністычнай партыі. Верагодна, сувязі і здольнасьці, атрыманыя ў час навучаньня ў гэтых месцах, ня раз дапамагалі бізнэсоўцам у беларускіх умовах.
Як выглядае, каб стаць пасьпяховым у беларускім бізнэсе на цяперашнім этапе, вышэйшую адукацыю ўсё ж лепей атрымаць. Адзіны зь першай дзесяткі самых багатых бізнэсоўцаў Беларусі, пра каго дакладна зразумела, што ён ня мае дыплёму ВНУ, — гэта ўладальнік «Ждановічаў» Яўген Шыгалаў.
Але агулам беларускі бізнэс застаецца зачыненым для непажаданых вачэй: характэрна, што месца, дзе атрымліваў адукацыю самы багаты беларускі бізнэсовец Уладзімір Пефціеў, дагэтуль не вядомае.