Дзе вучаць на міністраў?

Большасьць міністраў беларускага ўраду скончылі тэхнічныя альбо вайсковыя спэцыяльнасьці, а пасьля падвучыліся ў Акадэміі кіраваньня альбо, у савецкія часы, у партыйных школах. Гуманітарыяў сярод цяперашніх міністраў беларускага ўраду амаль няма. Куды пайсьці вучыцца, каб стаць міністрам лукашэнкаўскага ўраду?

Найбольш папулярнае месца для атрыманьня першай вышэйшай адукацыі сярод цяперашніх міністраў — Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт. А для другой адукацыі кожны трэці выбраў Акадэмію кіраваньня пры Прэзыдэнце. «Наргас» скончылі 5 цяперашніх міністраў. Шэсьць міністраў вучыліся ў замежных ВНУ, прычым большасьць — у вайсковых.

Другі па папулярнасьці сярод вышэйшага кіраўніцтва краіны беларускі ўнівэрсытэт — БДУ. Будучыя міністры там навучацца на юрыдычным факультэце. Трэцяе падзяляюць Сельгасакадэмія (цяпер БДСГА) і Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт інфарматыкі і радыёэлектронікі.

  • 1. Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт (БДЭУ)
  • 2. Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (БДУ)
  • 3. Сельгасакадэмія (БДСГА) і Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУіР)

А вось гуманітарыяў сярод беларускіх міністраў амаль няма. Гуманітарную адукацыю маюць міністар культуры Латушка (давучваўся пасьля юрфаку БДУ ў лінгвістычным) ды міністар замежных спраў Мартынаў. Але апошні вучыўся не ў беларускім ВНУ, а ў маскоўскім (знакаміты МГИМО). Сярод гуманітарыяў як ня дзіўна, міністар спорту і турызму, які скончыў Брэсцкі пэдінстытут. Аднак выкладаць яму давялося толькі фізкультуру.

Яшчэ адзін вядомы пэдагог — Радзькоў — нават здолеў атрымаць доктарскую ступень у пэдагогіцы. Другі доктар ва ўрадзе — прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі. Ён спэц у тэхнічных навуках. Падаецца, дактароў навук цяперашні прэзыдэнт цэніць болей за ўсіх: першы кіруе яго перадвыбарчым штабам, а другі — урадам.

Такім чынам, на два юрысты і тры пэдагогі ў беларускім ўрадзе прыходзяцца 19 вайскоўцаў і тэхнакратаў. Але ў біяграфіі амаль кожнага значыцца другая вышэйшая, часьцей за ўсё — у Акадэміі кіраваньня ці партыйнай школе часоў камунізму.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0746 seconds.