Новая рэформа адукацыі: у школе можа з’явіцца «незалежны іспыт»

Міністр адукацыі Сяргей Маскевіч заверыў, што беларускую сістэму адукацыі болей не будуць рэфармаваць. І адразу ж агучыў новую рэформу: увядзенне ў школах «нацыянальнага незалежнага экзамену».
→Размеркаваных у Менск настаўнікаў спадзяюцца ўтрымаць дадатковымі $28

Адмыслова для настаўнікаў і выкладчыкаў, што працуюць у менскіх навучальных установах па размеркаванні, з 1 верасня ўведзеныя штомесячныя даплаты ў Br240 тыс. ці $28.
→Рашэньне прынятае: Разьмяркоўваць будуць пасьля трэцяга курсу

Прымусовае разьмеркаваньне студэнтаў будзе адбывацца за год да сканчэньня навучаньня.
→Кожны трэці настаўнік бяжыць зь вёскі пасьля разьмеркаваньня
Прыкладна траціна ад усіх выпускнікоў ВНУ пасьля сканчэньня адпрацоўкі па разьмеркаваньні зьязджае зь вёсак у гарады альбо цалкам сыходзіць з прафэсіі. Заробкі ж тых, хто застаецца ў школах, на трэці год працы толькі падаюць.
→Выкладчыкаў ВНУ прымусяць «перабудавацца»

Большасьць ВНУ Беларусі ў бліжэйшыя два гады пяройдуць на чатырохгадовы тэрмін навучаньня. Акрамя гэтага значна будзе скарочаны блёк гуманітарных дысцыплінаў. У выніку многія выкладчыкі рызыкуюць застацца бяз працы. Міністар Маскевіч прапануе выкладчыкам «перабудавацца», хаця тое не пазбавіць іх ад верагоднасьці страціць працу.
→Новая рэформа: Кодэкс аб адукацыі перапішуць

Кодэкс аб адукацыі пісалі і перапісвалі пяць гадоў. У першым чытаньні яго прынялі болей як два гады таму, але толькі ў 2011 г. Лукашэнка паставіў пад ім подпіс. Надоечы міністар адукацыі Сяргей Маскевіч, які ня меў ніякага дачыненьня да працы над кодэксам, заявіў аб тым, што хутка яго пераробяць.
→Беларускую адукацыю наблізяць да расейскіх стандартаў
Больш чым на траціне спэцыяльнасьцяў у беларускіх ВНУ працягласьць навучаньня будзе скарочаная да чатырох альбо чатырох з паловай гадоў. Якія прычыны гэтага рашэньня, на што стане падобная беларуская адукацыя пасьля такой рэформы і як яна адаб’ецца на лёсе выкладчыкаў і студэнтаў?
→Ломка асноваў вышэйшай адукацыі будзе небяздумнай

Дзяржсакратар савету бясьпекі Леанід Мальцаў заявіў, што ў Беларусі ня будзе бяздумнай ломкі асноў вышэйшай адукацыі. Замест гэтага над рэформамі будуць думаць.
→Якія гуманітарныя дысцыпліны выкінуць з ВНУ

Са скарачэньнем працягласьці навучаньня ў беларускіх унівэрсытэтах на год моцна зьменшыцца колькасьць гуманітарных дысцыплінаў, якія абавяжуць вучыць студэнтаў. Ня стане такіх раней абавязковых прадметаў, як асновы права, сацыялёгія, псыхалёгія і пэдагогіка. З раскладаў студэнтаў зьнікнуць таксама экалёгія, ахова працы і абарона насельніцтва.
→Ідэоляг далучэньня Беларусі да Балоньскага працэсу абрынуўся з крытыкай на альтэрнатыўны камітэт

Кіраўнік Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы Міхаіл Дзямчук раскрытыкаваў пазыцыю альтэрнатыўнага Балоньскага камітэту, які праз уплыў на далучэньне да адзінай адукацыйнай сыстэмы спрабуе аказаць ціск на беларускае Мінадукацыі з мэтай рэфармаваньня вышэйшай школы. Па словах доктара Дземчука, рэформы будуць, але мінімальныя, а «нейкі грамадзкі камітэт» лезе не ў сваю справу і займаецца палітыкай.
→