Рашэньне прынятае: Разьмяркоўваць будуць пасьля трэцяга курсу

Прымусовае разьмеркаваньне студэнтаў будзе адбывацца за год да сканчэньня навучаньня.

«Ужо з наступнага году будзе ўводзіцца разьмеркаваньне студэнтаў пасьля трэцяга курсу па некаторых спэцыяльнасьцях, з тым каб гатоўнасьць маладога спэцыяліста да практычнай працы была аптымальная», — заявіў міністар адукацыі Сяргей Маскевіч на сустрэчы з прэзыдэнтам Лукашэнкам. Аб гэтым перадае ягоная прэс-служба.

Прапанову разьмяркоўваць за год ці нават два да атрыманьня дыплёму ня раз рабіў намесьнік прэм’ер-міністра Анатоль Тозік, каб «нацэліць студэнта на прафэсійную дзейнасьць». Ранейшыя заявы Тозіка аб магчымым павелічэньні тэрміну разьмеркаваньня да 3 гадоў былі раскрытыкаваныя адукацыйнымі чыноўнікамі.

На трэцім курсе разьмяркоўваць спатрэбіцца яшчэ і таму, што многія студэнты ў выніку новай рэформы адукацыі будуць вучыцца 4 ці 4.5 гады. Працягласьць вывучэньня гуманітарных дысцыплінаў у беларускіх унівэрсытэтах скароцяць у 2 разы для тых, хто будзе вучыцца 5 гадоў, і на 40% для тых, хто атрымае дыплём за 4 гады. Зрэшты, Лукашэнка лічыць, што трэба і надалей скарачаць колькасьць дысцыплінаў, якія выкладаюцца ва ўнівэрсытэтах:

«Некаторыя ж прадметы ў нас у многіх ВНУ толькі дзеля таго, каб іх прайсьці, — лічыць ён. — Яны тысячу гадоў не патрэбныя, іх забудуцца студэнты адразу ж пасьля заканчэньня курсу. Дык, можа, дзесьці іх наогул прыбраць, скараціць, дзесьці зрабіць факультатываў, як у школе, каб студэнт ўяўленьне меў?»

Але «тут небясьпечна і звузіцца: будзе лекар, які ня ведае гісторыі. Што гэта такое? Ён жа яшчэ і грамадзянінам павінен быць. Тут усё павінна быць у аптымальным варыянце», — сказаў Лукашэнка.


Новы навучальны плян гуманітарнага цыклу ў беларускіх ВНУ

Ужо прынятае рашэньне аб пераходзе на першай ступені вышэйшай адукацыі зь пяцігадовага тэрміну навучаньня на чатырохгадовы і аб павелічэньні тэрміну навучаньня ў магістратуры з аднаго да двух гадоў. Скароцяць навучаньне прыкладна на 60% спэцыяльнасьцях.

Што яшчэ прапанаваў Тозік

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0571 seconds.