Студэнтам пагражаюць адлічэннем за паленне па-за тэрыторыяй універсітэту

Кодэкс аб адукацыі дазваляе цяпер адлічаць студэнтаў нават за паленне. У Берасцейскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (БрДТУ) гэтым карыстаюцца і пагражаюць студэнтам адлічэннем за паленне нават па-за тэрыторыяй ВНУ.
→Студэнты-бюджэтнікі болей не будуць падпісваць дамовы на навучанне

Мінадукацыі прызналася ў немагчымасці забяспечыць выкананне некаторых патрабаванняў Кодэксу аб адукацыі. Верагодна, з яго хуткім часам выключаць узгадкі пра дамову на навучанне, якую ўпершыню з гэтага году абавязалі падпісваць студэнтаў бюджэтнага.
→Новая рэформа: Кодэкс аб адукацыі перапішуць

Кодэкс аб адукацыі пісалі і перапісвалі пяць гадоў. У першым чытаньні яго прынялі болей як два гады таму, але толькі ў 2011 г. Лукашэнка паставіў пад ім подпіс. Надоечы міністар адукацыі Сяргей Маскевіч, які ня меў ніякага дачыненьня да працы над кодэксам, заявіў аб тым, што хутка яго пераробяць.
→Першыя ахвяры новых правілаў разьмеркаваньня

У Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце інфарматыкі і радыёэлектронікі пачалося разьмеркаваньне выпускнікоў. Пад яго трапляюць ня толькі студэнты бюджэтных аддзяленьняў, але і платнікі-завочнікі.
→Ці можна сысьці ад разьмеркаваньня праз магістратуру?
Гэтай вясной выпускнікоў упершыню разьмяркуюць па новай схеме. Прапісаная яна ў Кодэксе аб адукацыі, які пачаў дзейнічаць з 1 верасьня 2011 году, а таксама пастановах Савету міністраў. Аднак гэтыя дакумэнты не даюць адказаў на ўсе пытаньні, зьвязаныя з парадкам разьмеркаваньня студэнтаў.
→5 галоўных пераменаў, якія прынёс Кодэкс аб адукацыі
Зь першага верасьня набывае моц Кодэкс аб адукацыі, які зьменіць жыцьцё кожнага студэнта і выкладчыка. Безь якога дакумэнту студэнта нават ня пусьцяць у аўдыторыю і за што цяпер могуць адлічыць з унівэрсытэту — чытайце ў нашым аглядзе.
→Новыя правілы разьмеркаваньня: меркаваньне студэнтаў спытаюць у апошнюю чаргу
Міністэрства адукацыі агучыла новыя правілы прымусовага разьмеркаваньня, якія пачнуць дзейнічаць перашага верасьня ў межах Кодэксу аб адукацыі. Цяпер пазьбегнуць разьмеркаваньня стане яшчэ цяжэй, затое разьмяркоўваць у першую чаргу будуць ня толькі ў дзяржаўныя кампаніі, пры гэтым самога студэнта аб жаданым месцы працы будуць пытаць у апошнюю чаргу. Для нязгодных з сыстэмай разьмеркаваньня прапаноўваецца толькі адна «вопцыя»: дабравольна заплаціць адразу за ўсё навучаньне па максымальным тарыфе без суду.
→Міліцыя зьбіраецца праверыць усіх школьнікаў на наркотыкі

Беларускіх школьнікаў могуць абавязаць штогод праходзіць тэст на ўжываньні наркотыкаў. Такую ідэю прасоўвае Міністэрства ўнутраных спраў. Міністэрства адукацыя ня супраць.
→Топ-10 мэтадаў адкосу ад разьмеркаваньня. Частка 1: магістратура
Можна колькі заўгодна казаць аб незаконнасьці прымусовага разьмеркаваньня выпускнікоў, яго архаічнасьці і, нарэшце, недарэчнасьці. Аднак выпускнікам-бясплатнікам рана ці позна прыйдзецца мець справу з камісіяй па разьмеркаваньні. А яна законы ведае добра! Дык ведай жа й ты іх, каб не ўкляпацца ў лужыну і абараніць свае правы годна. Глядзіце першую нашага частку ТОПу найбольш зручных мэтадаў сыходу ад прымусовага разьмеркаваньня.
→Міністар адукацыі: Студэнтаў ня будуць адлічваць за ўдзел у Плошчы
Міністар адукацыі Беларусі Сяргей Маскевіч заявіў, што за ўдзел у акцыях пратэсту 19 сьнежня студэнтаў адлічаць ня будуць. Тым часам ужо некалькі навучэнцаў менскіх і рэгіянальных ВНУ сьцьвярджаюць, што былі адлічаныя ў сувязі зь іх удзелам у Плошчы. Па словах міністра, некаторыя студэнты самі хочуць быць адлічанымі.
→