Падпольны коласаўскі ліцэй на старонках часопісу Esquire

«Закрыты парт сход» — пад такім назовам вядомы часопіс Esquire апублікаваў фотарэпартаж італьянскага фатографа Алясандра Вінчэнцы (Alessandro Vincenzi) з Беларускага гуманітарнага ліцэю, які ўжо дзесяць год існуе ў паўлегальным стане.
→Міліцыя зьбіраецца праверыць усіх школьнікаў на наркотыкі

Беларускіх школьнікаў могуць абавязаць штогод праходзіць тэст на ўжываньні наркотыкаў. Такую ідэю прасоўвае Міністэрства ўнутраных спраў. Міністэрства адукацыя ня супраць.
→Шчасьлівае дзяцінства гарантуе шчасьлівую сталасьць

Брытанскія дасьледчыкі выявілі наўпроставую сувязь паміж шчасьлівым дзяцінствам і дабрабытам, а таксама посьпехам у шлюбе ў дарослым жыцьці.
→Пакаленьне Z ідзе ў школу
Народжаныя ў 2000-х — пакаленьне Z — ужо ўпэўнена перабіраюцца з садкоў у школы. Гэтыя хлопчыкі і дзяўчынкі слаба ўяўляюць сьвет без мабільных тэлефонаў і Сеціва, а касэтныя магнітафоны калі й бачылі, то толькі ў бабуляў. У наступным дзесяцігодзьдзі яны пойдуць ва ўнівэрсытэты, а пакуль 85 тысяч першаклясьнікаў пабывалі на сваім першым ўроку ў жыцьці. Мы таксама завіталі на першы званок і зафіксавалі эмоцыі паўсотні новых навучэнцаў беларускамоўнай гімназіі № 23 Менску.
→Караткевіч перамог у міжнароднай алімпіядзе па інфарматыцы
Гомельскі 9-клясьнік Генадзь Караткевіч стаў пераможцаў XXII Міжнароднай алімпіяды па інфарматыцы ў Канадзе. Беларуская каманда прывезла з Ватэрлоо золата і яшчэ тры бронзы. Перамога ў сусьветным спаборніцтве стала чарговай ў капілцы юнага вундэркінда.
→«Ass 2010» — як амэрыканскія школьнікі пасьцябаліся на выпускным фота

Надпіс «Class 2010», які выбудоўваўся зь літараў на футболках старшаклясьнікаў у тэхаскай школе, жартаўлівай перастаноўкай удзельнікаў пастановачнага фота пераўтварыўся ў «Ass 2010». Праўда, жарт зразумелі ня ўсе і пакаралі школьнікаў за нецэнзуршчыну.
