У Менск ізноў прывезлі World Press Photo

Знакамітая выстава World Press Photo, якая штогод прадстаўляе лепшыя працы фотажурналістаў свету, у сераду 11 снежня будзе адкрытая ў Беларусі. World Press Photo — гэта яшчэ і найвялікшы ў свеце конкурс, перамога ў якім лічыцца адной з галоўных узнагародаў у свеце фотажурналістыкі. Менскую выставу адкрыюць 11 снежня 2013.
→У Беларусь упершыню вязуць World Press Photo

Знакамітая выстава World Press Photo, якая штогод прадстаўляе лепшыя працы фотажурналістаў свету, праз тры тыдні ўпершыню з’явіцца ў Беларусі. World Press Photo — гэта яшчэ і найвялікшы ў свеце конкурс, перамога ў якім лічыцца адной з галоўных узнагародаў у свеце фотажурналістыкі.
→Фота забароненага некалі беларускага абраду прызнанае адным зь лепшых на конкурсе Sony

Беларусы працягваюць заяўляць аб сабе на міжнародных фотаконкурсах. На адным з найбольш вядомых зь іх адзначылася беларуская фотажурналістка Марына Бегункова. Яе здымак абраду зь Любаншчыны ўвайшоў у дзесятак лепшых фота ў намінацыі «Мастацтва і культура».
→Бэрлін у фотавыставе Герыта Энгеля

Упершыню ў Беларусі гледачам прапануюцца 42 фотаздымкі, зробленыя Герытам Энгелем падчас яго працы над аднайменным альбомам, які выйшаў у сьвет у Германіі ў 2009 годзе і ўжо другі раз прынёс вялікі посьпех аўтару. Першая слава прыйшла да фатографа пасьля публікацыі яго фотапраекта «Manhattan. New York» у 2006 годзе.
→Фотагісторыя: адзін дзень з жыцьця маладой мамы

Беларускі фатограф Аляксандр Васюковіч выклаў у Сеціва сэрыю з 11 здымкаў пад назовам «Адзін дзень з жыцьця маладой мамы». «Цікава было паназіраць і паказаць, што мяняецца ў жыцьці чалавека з нараджэньнем дзіцяці», — камэнтуе фатограф.
→Фотагісторыя: адвольныя затрыманьні актывістаў у Беларусі
Гэтымі днямі ў Менску ідуць працэсы над актывістамі, якіх вінавацяць у сэрыі нападаў на будынкі адміністратыўных устаноў. Агулам 18 чалавек былі затрыманыя пасля атакі 30 жніўня 2010 года на расейскую амбасаду. Гэта анархісты і актывісты сацыяльных і экалягічных ініцыятыў. У Беларусі нельга трымаць людей пад вартай без абвінавачвання болей за трое сутак, таму кожныя 72 гадзіны іх затрымлівалі зноў. Героям фотагісторыі Максіма Сарычава, якую ён здымаў некалькі месяцаў, абвінавачванне так і не было прад'яўлена.
→Фотаконкурс: тое, што робіць нас лепш
У сувязі зь зімовымі дэпрэсіямі і вясеньнімі авітамінозамі, з улікам неабходнасьці ўсеагульнага падвышэньня настрою беларусам, аршанскія актывісты абвясьцілі конкурс на лепшую пазытыўную
Самая маленькая фотакамэра

Японскі фотаздымач, які паўтарае форму звычайных камэраў, аднак памерам з флэшку, важыць усяго 11 грамаў. Сымпатычны гаджэт, які прыйшоўся б даспадобы многім аматарам фота, насамрэч умее здымаць.
→Шаманства, сюррэалізм і спантаннае фота Ганны Леванковай

Памятаю халодную цёмную восень, вільготны лес пад Воршай, кубак гарачай гарбаты, вогнішча. Там, на спатканьні вандроўнікоў-аўтастопшчыкаў, я і пабачыла ўпершыню фотамастачку Ганну Леванкову. Коратка стрыжаная, у бэрэце. У вушах — мноства срэбных завушніц-кольцаў. Ганна не размаўляла, а толькі слухала. Тады, у вільготным восеньскім лесе, я любавалася ёй, гэтай коратка стрыжанай незнаёмай мне дзяўчынкай, што паліла цыгарэту за цыгарэтай. Хаця і ня ведала я тады, чым жыве Ганна і што любіць. «Мы едзем стопам у Дагестан. Там мора і там цёпла…», — здаецца, гэта адзінае, што даведалася я той восеньню пра Ганну Леванкову.
→Эмацыйны Верасень

Раптоўная халадэча ў першы тыдзень, падвойнае бабіна лета, навальніцы і вялікі грыбны ўраджай – надвор’е ўмее зьдзіўляць. Верасень выдаўся разнастайным. Частку ягоных настрояў удалося засьведчыць у фота. 25 вялікіх здымкаў верасьню 2010 для аматараў яркай і прахалоднай восені — у нашым фотаблогу.
→