Hacks/Hackers: ці разумеюць адзін аднаго журналісты і праграмісты
Журналіст надыктоўвае тэкст па тэлефоне, а інжынер праграмуе камп'ютар, удвая большы за яго – тыя часы даўно прайшлі, і яны абодва ўсё часцей працуюць разам. Абмеркаваць, як з гэтым жыць, сабраліся прадстаўнікі абедзвюх прафесій на трэцяй канферэнцыі Hacks/Hackers 3 красавіка ў Менску.
→Hacks/Hackers Minsk запрашае журналістаў і IT-спецыялістаў на сустрэчу

Трэцяя беларуская канферэнцыя ў міжнародным фармаце Hacks/Hackers пройдзе 3-4 красавіка ў Мінску.
→Кацярына Сінюк. Ужо ў класе дзявятым была такая энергія — пазмагацца з несправядлівасцю
Як паслухмяны дзіцёнак, які ўсім цікавіцца, робіцца гучнай выбітнай маладой журналісткай, на якую крыўдзяцца міністры і жонкі амапаўцаў. Новы герой серыі Generation.by «Кім я стану, калі вырасту» пра першую генерацыю, што падрастае ў незалежнай Беларусі — Кацярына Сінюк з Tut.by, якая сваімі артыкуламі стварае характар буйнейшаму сайту краіны.
→Мара спраўдзілася: выстава «суперкрутой фотажурналістыкі» адкрыецца ў Менску

Выстава пераможцаў World Press Photo, самага прэстыжнага конкурсу сярод фотажурналістаў, упершыню прыедзе ў Менск. Ужо 11 снежня ў галерэі «Ў» кожны беларус атрымае магчымасць пабачыць лепшыя фатаграфіі з усяго свету. Ключавым у конкурсе з’яўляецца слова Press, таму гледача чакаюць толькі самыя актуальныя і аб’ектыўныя карціны сыходзячага году. Асноўнымі тэмамі выставы сталі «Арабская вясна» і землятрус у Японіі.
→У Беларусь упершыню вязуць World Press Photo

Знакамітая выстава World Press Photo, якая штогод прадстаўляе лепшыя працы фотажурналістаў свету, праз тры тыдні ўпершыню з’явіцца ў Беларусі. World Press Photo — гэта яшчэ і найвялікшы ў свеце конкурс, перамога ў якім лічыцца адной з галоўных узнагародаў у свеце фотажурналістыкі.
→Антон Сурапін. Ніколі не пайду на плошчу, каб крычаць «Жыве Беларусь»
Студэнт журфака, які правёў летнія вакацыі ў СІЗА КДБ, у серыі размоваў Generation.by «Кім я стану, калі вырасту», распавядае пра тое, як слуцкія міліцыянеры разбураюць дзіцячыя мары, як стаў мужчынам, чаму не грае болей у гульні, каму даў у нос і чым будзе займацца, пакуль людзі на плошчы крычаць «Жыве Беларусь!»
→Маладых журналістаў і фатографаў запрашаюць у міжнародную праграму «Made in Belarus»

Незалежная праграма абмену "Made in Belarus" запрашае беларускіх маладых журналістаў і фатографаў да ўдзелу ў супольным праекце з калегамі з Эўропы ды Паўночнай Амэрыкі.
→Маладых журналістаў запрашае прадстаўніцтва Эўразьвязу

Прадстаўніцтва Эўрапейскага Зьвязу ў Беларусі запрашае студэнтаў журналістыкі і журналістаў-пачаткоўцаў, якія асьвятляюць пытаньні, зьвязаныя з ЭЗ, на інфармацыйную сэсію.
→Артыкул Generation.by адзначаны Эўракамісіяй

Артыкул Алеся Герасіменкі «Беларусы эмігруюць у Нямеччыну і Літву» — сярод пераможцаў у конкурсе Эўракамісіі ў намінацыі «Найлепшы інфармацыйны матэрыял». Узнагароджаньне прайшло 16 сьнежня ў Менску.
→Расейскія і ўкраінскія журналісты — адныя з самых карумпаваных у сьвеце
Расея, Украіна і Польшча патрапілі ў рэйтынг краін з максымальнай «канцэнтрацыяй» карумпаваных журналістаў.
