Hacks/Hackers Minsk запрашае журналістаў і IT-спецыялістаў на сустрэчу

Трэцяя беларуская канферэнцыя ў міжнародным фармаце Hacks/Hackers пройдзе 3-4 красавіка ў Мінску.

Традыцыйна будуць абмяркоўвацца перспектывы і паспяховыя прыклады сумеснай творчасці журналістаў і распрацоўшчыкаў з мэтай стварэння прасунутага і запатрабаванага у інтэрнэт-карыстальнікаў медыяпрадукта.

У 2015 годзе агркамітэт ўлічыў цікавасць удзельнікаў да практычных пытаннях, адказы на якія зручней за ўсё атрымліваць падчас майстар-класаў. Таму другі дзень сустрэчы, 4 красавіка, будзе цалкам прысвечаны воркшопам. Атрыманне ведаў будзе платным. А першы дзень канферэнцыі, 3 красавіка, пройдзе ў звыклым фармаце – даклады, бліц-даклады, круглы стол. Удзел ва ўсіх секцыях бясплатны, роўна як і ў кава-паўзах.

Як усё было на папярэдніх канферэнцыях, можна паглядзець у прэзентацыі, спецыяльна падрыхтаванай для запрашэння да ўдзелу ў цяперашняй падзеі.

Папярэдняя праграма Hacks/Hackers Minsk 2015 апублікаваная на сайце hackshackers.by, дзе даступныя і іншыя матэрыялы, у тым ліку архіўныя.

Там жа можна зарэгістравацца ў якасці ўдзельніка, прапанаваць тэму круглага стала, заявіць свой даклад.

У якасці спікераў у гэтым годзе прыедуць медяагуру з Масквы і Піцера, а канферэнцыя пацвердзіць свой міжнародны статус, як гэта было ў 2014 годзе, калі на ёй выступаў дакладчык з Англіі.

Вадзім Станкевіч, галоўны рэдактар ​найстарэйшага ў Беларусі спецыялізаванага выдання «Кампютерные вести», аднаго з пастаянных суарганізатараў мітапаў Hacks/Hackers Minsk, распавёў пра нефармальную атмасферу творчых дыскусій:

– Усё проста. У вас ёсць ідэя і жаданне ёй падзяліцца? Тады вітаем у дакладчыкі! У нас ёсць пляцоўка для прэзентацыі працяглых дакладаў (да 20 хвілін) і для бліц-паведамленняў (да 5 хвілін). Мы ўсім, каму ёcць, што сказаць, прапануем ўнесці свой уклад у развіццё інавацыйнай журналістыкі ў Беларусі. Прыходзьце, будзе цікава!

Сачыць за навінамі, даведвацца пра фронтмэнаў, тэмах дакладаў і майстар-класаў можна праз падпіску на інфармацыйную рассылку (на сайце hackshakers.by) або праз удзел у супольнасцях Hack/Hackers Minsk Вконтакте або Facebook.

Арганізатары канферэнцыі Hacks/Hackers Minsk 2015 – вытворца вольнага ПЗ для медыя Sourcefabric (рускамоўная суполка), выданне «Кампьютерные вести», кампаніі ITS Partner, TUT.BY і бізнес-клуб Imaguru.

Hacks/Hackers – міжнародная арганізацыя, створаная для падтрымкі журналістыкі, якая налічвае дзясяткі супольнасцей і больш за тысячу паслядоўнікаў на ўсіх чатырох кантынентах. Місія арганізацыі заключаецца ў стварэнні супольнасці журналістаў («hacks») і IT-спецыялістаў («hackers») для вызначэння фарматаў будучыні навін і інфармацыі, распаўсюду карысных ведаў і ідэй, пошуку кропак судачынення журналістыкі і IT.

Hacks/Hackers Minsk – гэта першая на тэрыторыі СНД нефармальная дыскусійная пляцоўка ў дадзеным міжнародным фармаце. Арганізаваная для абмену думкамі, пошуку кропак ўзаемадзеяння паміж журналістамі і IT-спецыялістамі і для старту сумесных творчых праектаў.

20:46, 24/03/2015 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0603 seconds.