Артыкул Generation.by адзначаны Эўракамісіяй

Артыкул Алеся Герасіменкі «Беларусы эмігруюць у Нямеччыну і Літву» — сярод пераможцаў у конкурсе Эўракамісіі ў намінацыі «Найлепшы інфармацыйны матэрыял». Узнагароджаньне прайшло 16 сьнежня ў Менску.

У сьпісе пераможцаў таксама матэрыялы «Еўрапейскага радыё для Беларусі», БелаПАН, вэб-часопісу «Новая Европа» і часопісу «Эколог и я», а таксама фота з БелТА і «Звязды».

Конкурс «ЭЗ-Беларусь-2010» на тэму стасункаў Эўразьвязу зь Беларусьсю ладзіўся Прадстаўніцтвам Эўрапейскага Зьвязу ў Беларусі з мэтай «пашырэньня і падтрымкі прафэсійнага асьвятленьня пытаньняў, зьвязаных з разьвіцьцём стасункаў паміж Эўразьвязам і Беларусьсю». У конкурсе спаборнічалі журналісцкія матэрыялы, якія зьявіліся ў СМІ з 1 студзеня да 15 кастрычніка 2010 году.


Алесь Герасіменка, Generation.by. Прызы ўручаў Рамунас Янушаўскас,
прадстаўнік Дэлегацыі ЭЗ у Беларусі. Фота — БАЖ.

Віншуем Алеся!

10:30, 17/12/2010 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.06 seconds.