Маладых журналістаў і фатографаў запрашаюць у міжнародную праграму «Made in Belarus»

Незалежная праграма абмену "Made in Belarus" запрашае беларускіх маладых журналістаў і фатографаў да ўдзелу ў супольным праекце з калегамі з Эўропы ды Паўночнай Амэрыкі.

Праграма складаецца з дзьвюх частак, якія пройдуць у Менску ды Вільні.

5 журналістаў зь Беларусі прыедуць у Вільню на супольную сустрэчу з эўрапейскімі ды амэрыканскімі калегамі. Дзе цягам 5 дзён будуць удзельнічаць у лекцыях ды дыскусіях, ды шукаць сувязі ды адметнасьці культурных цэнтраў Вільня і Менск. Вынік супольнай працы будзе апублікаваны ў міжнародных мэдыях.

5 эўрапейскіх журналістаў наведаюць Менск на 5 дзён, каб папрацаваць на менскай глебе разам зь беларускімі журналістамі, якія наведалі Вільню перад гэтым. Абедзьве каманды будуць працаваць разам цягам усяго праекту. Выніковыя артыкулы, створаныя імі, будуць апублікаваныя ў незалежным эўрапейскім мультымоўным часопісе Cafebabel.

Хто

Журналісты/фатографы зь Беларусі з добрай ангельскай. Узростам 18-30. Кожны ўдзельнік мусіць у выніку стварыць артыкул або фотарэпартаж па вандроўцы ў Вільню.

Лягістыка

Віза ды іншыя выдаткі ў Вільні забясьпечваюць арганізатары. Болей інфармацыі можна атрымаць на старонцы Made in Belarus у Facebook

Як далучыцца

Даслаць сваё CV з трыма ідэямі для артыкулаў, фотарэпартажаў або інтэрвію на мэйл erika.lastovskyte@gmail.com да 6 ліпеня.
13:02, 24/06/2012 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0605 seconds.