Самая маленькая фотакамэра

Японскі фотаздымач, які паўтарае форму звычайных камэраў, аднак памерам з флэшку, важыць усяго 11 грамаў. Сымпатычны гаджэт, які прыйшоўся б даспадобы многім аматарам фота, насамрэч умее здымаць.



Photo by thanko.jp

Двухмэгапіксэльная камэра Mame-Cam робіць здымкі 1600 на 1200 піксэляў, захоўвае іх у фармаце JPEG на карце памяці microSD аб’ёмам 34 гігабайта. Якасьць здымкаў можна параўнаць са зробленымі на мабільнік сярэдняй якасьці. Яшчэ гэтая навінка можа пісаць відэа на працягу 36 хвілінаў (640×480, avi).

Каштуе такая цацка 95 даляраў. З даступных простым людзям і зьнешне падобных на сапраўдны фотаздымач Mame-Cam, бадай, самая маленькая.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0581 seconds.