Шаманства, сюррэалізм і спантаннае фота Ганны Леванковай

Памятаю халодную цёмную восень, вільготны лес пад Воршай, кубак гарачай гарбаты, вогнішча. Там, на спатканьні вандроўнікоў-аўтастопшчыкаў, я і пабачыла ўпершыню фотамастачку Ганну Леванкову. Коратка стрыжаная, у бэрэце. У вушах — мноства срэбных завушніц-кольцаў. Ганна не размаўляла, а толькі слухала. Тады, у вільготным восеньскім лесе, я любавалася ёй, гэтай коратка стрыжанай незнаёмай мне дзяўчынкай, што паліла цыгарэту за цыгарэтай. Хаця і ня ведала я тады, чым жыве Ганна і што любіць. «Мы едзем стопам у Дагестан. Там мора і там цёпла…», — здаецца, гэта адзінае, што даведалася я той восеньню пра Ганну Леванкову.
→19.10.2010
Дарэчы, за публікацыямі на Generation.by зручна сачыць праз RSS 
