Аляксандр Васюковіч. Поспех — калі абмяркоўваюць не здымкі, а тэму, якую ты закрануў
Аляксандр Васюковіч не працуе ў штаце выданняў, якія б называлі рэпартажы ягоным імём, не мае тысячаў падпісчыкаў у twitter і не мітусіцца з вялікім аб’ектывам на багемных тусоўках. Магчыма, па гэтай прычыне мала хто з чытачоў беларускіх медыя сходу згадае яго прозвішча ў ліку лепшых маладых фатографаў. Але сціплы Васюковіч перамог са сваімі працамі ўсіх калегаў у 2012 годзе. Уладальнік гран-пры Belarus Press Photo 2012 і трох першых месцаў, а таксама пераможца «Прэс-фота Беларусі — мультымедыя» — у серыі Generation.by «Кім я стану, калі вырасту».
→Фотагісторыя: адзін дзень з жыцьця маладой мамы

Беларускі фатограф Аляксандр Васюковіч выклаў у Сеціва сэрыю з 11 здымкаў пад назовам «Адзін дзень з жыцьця маладой мамы». «Цікава было паназіраць і паказаць, што мяняецца ў жыцьці чалавека з нараджэньнем дзіцяці», — камэнтуе фатограф.
→