Фотагісторыя: адзін дзень з жыцьця маладой мамы

Беларускі фатограф Аляксандр Васюковіч выклаў у Сеціва сэрыю з 11 здымкаў пад назовам «Адзін дзень з жыцьця маладой мамы». «Цікава было паназіраць і паказаць, што мяняецца ў жыцьці чалавека з нараджэньнем дзіцяці», — камэнтуе фатограф.


Увесь рэпартаж даступны ў блогу Аляксандра Васюковіча.

Дадзены рэпартаж фатограф рыхтаваў у межах майстар-клясу вядомага расейскага фотарэпарцёра Сяргея Максімішына, якія нядаўна наведваў Менск.

«Цікава было паназіраць і паказаць, як і што мяняецца ў жыцьці чалавека з нараджэньнем дзіцяці. Падаецца, што ўклад жыцьця вельмі мяняецца: раней ты быў аддадзены цалкам сабе і бавіў час як хацеў, а вось з нараджэньнем дзіцяці зьяўляецца адказнасьць, пэўныя абмежаваньні. Нават проста фізычна складана увесь дзень быць на нагах і ўсё рабіць разам з дзіцём, бо яно заўсёды патрабуе ўвагі. Мне падаецца, што ёсьць такі пэрыяд, калі ўзьнікае сум па бесклапотным жыцьці, але чалавек гэтым ахвяруе», — распавёў generation.by Аляксандр.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0622 seconds.