Фотаконкурс: тое, што робіць нас лепш

У сувязі зь зімовымі дэпрэсіямі і вясеньнімі авітамінозамі, з улікам неабходнасьці ўсеагульнага падвышэньня настрою беларусам, аршанскія актывісты абвясьцілі конкурс на лепшую пазытыўную фота-працу. А з сабраных здымкаў у розных гарадах пройдуць  выставы.

Аршанская суполка моладзі БНФ абвяшчае конкурс на лепшую пазытыўную фота-працу. У выставе могуць удзельнічаць усе жыхары Беларусі, не зважаючы на ўзрост, досьвед, сацыяльнае становішча, нацыянальнасьць, грамадзянства і пачуцьцё гумару. Аднак прымаюцца выключна аўтарскія працы!

Прымаюцца працы пазытыўнага складу, якія могуць, па меркаваньні ўдзельніка конкурсу і журы, падняць настрой, палепшыць духоўнае самаадчуваньне любога чалавека. Але варта памятаць пра стандартныя нормы этыкі і маралі.

Перавага аддаецца працам з гумарыстычным сюжэтам (у тым ліку і пастановачныя), зробленыя у любым жанры на актуальныя на сёньня тэмы.

Працы прымаюцца да 8.04.11 у электронным выглядзе ў фармаце JPEG, GIF
(пажадана) ці любым іншым графічным фармаце. Таксама аўтар павінен пазначыць імя, дадаць ляканічны назоў здымку, месца, час ды іншыя магчымыя камэнтары. У выключных выпадках прымаюцца фота-калажы, дэматыватары, але разглядацца яны будуць у апошнюю чаргу.

Усе працы застаюцца ў распараджэньні арганізатараў, для правядзеньня фота-выставаў у розных гарадах краіны. Выстава ня мае камэрцыйных мэтаў.

Адрэсы для адпраўкі працаў: Robimlepsh@yandex.ru. Скантактавацца з арганізатарамі можна праз vkontakte.

08:00, 07/03/2011 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0571 seconds.