Падпольны коласаўскі ліцэй на старонках часопісу Esquire

«Закрыты парт сход» — пад такім назовам вядомы часопіс Esquire апублікаваў фотарэпартаж італьянскага фатографа Алясандра Вінчэнцы (Alessandro Vincenzi) з Беларускага гуманітарнага ліцэю, які ўжо дзесяць год існуе ў паўлегальным стане.

«Ліцэй адкрыўся ў 1992 годзе, аднак быў закрыты ў 2003-м, калі ўлады паспрабавалі змяніць яго дырэктара — Уладзіміра Коласа — і навязаць рускамоўную праграму навучання. На працягу двух гадоў заняткі працягваліся на прыватных кватэрах і нават у падвале каталіцкай царквы, аднак з-за пагрозаў святару спыніліся. З 2005 году ліцэй абаснаваўся на ўскрайку Менску і існуе за кошт падтрымкі польскага ўраду», — піша часопіс у анатацыі да фотарэпартажу.

На працягу 2012 году здымкі Вінчэнцы з ліцэю былі апублікаваныя ў шэрагу іншых замежных выданняў.

16:00, 08/02/2013 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0581 seconds.