Караткевіч перамог у міжнароднай алімпіядзе па інфарматыцы

Гомельскі 9-клясьнік Генадзь Караткевіч стаў пераможцаў XXII Міжнароднай алімпіяды па інфарматыцы ў Канадзе. Беларуская каманда прывезла з Ватэрлоо золата і яшчэ тры бронзы. Перамога ў сусьветным спаборніцтве стала чарговай ў капілцы юнага вундэркінда.

У спаборніцтве школьнікі рашалі па восем задач — па чатыры ў адным туры. Агулам, з 800 магчымых балаў Генадзь набраў 778. Далей — юнак з Баўгарыі і 749 балаў, на трэцім месцы школьнік з Польшчы, паведамляе Белта.


Гена Караткевіч, выява з habrahabr.ru

Генадзь Караткевіч скончыў 9 клясаў гімназіі ў Гомелі, а яшчэ тры беларускія ўдзельнікі сёлета паступілі ў БДУ. Прызёрам рэспубліканскай алімпіяды ён стаў у другой клясе. У 11 гадоў хлопчык упершыню ўдзельнічаў у спаборніцтваў міжнароднага ўзроўню. Тады, на алімпіядзе ў Мэксыцы, ён заваяваў срэбра. У мінулым годзе Генадзь стаў абсалютным пераможцам, набраўшы па выніках двух тураў найвышэйшую колькасьць балаў, абыйшоўшы супернікаў зь Японіі, Кітаю, ЗША. Беларускі вундэркінд стаў самым юным пераможцам за ўсю 21-гадовую гісторыю спаборніцтва.

Традыцыйна ў гэтай алімпіядзе спаборнічаюць болей 300 школьнікаў і навучэнцаў агульнаадукацыйных установаў ва ўзросьце да 20 гадоў з 80 краінаў сьвету.

Дарэчы, у апошні тыдзень ліпеня ў Баўгарыі прайшла таксама міжнародная студэнцкая матэматычная алімпіяда (IMC), на якой чатыры студэнты факультэту прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ заваявалі залатыя мэдалі ў асабістым заліку. У падобных спаборніцтвах каманда БДУ ўдзельнічала ў дзесяты раз. За час удзелу ў гэтых самых прэстыжных студэнцкіх спаборніцтвах сьвету студэнты-матэматыкі БДУ ў асабістым першынстве заваявалі агулам 36 залатых, 22 срэбных і 5 бронзавых мэдалёў. Два разы (у 2003 і 2005 гадах) каманда БДУ займала першае месца ў агульнакамандным заліку.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0777 seconds.