Новая рэформа адукацыі: у школе можа з’явіцца «незалежны іспыт»

Міністр адукацыі Сяргей Маскевіч заверыў, што беларускую сістэму адукацыі болей не будуць рэфармаваць. І адразу ж агучыў новую рэформу: увядзенне ў школах «нацыянальнага незалежнага экзамену».

«Кіраўнік дзяржавы неаднаразовага казаў, што не павінна быць рэзкіх рэформаў, — сказаў міністр Маскевіч на прэс-канферэнцыі ў Менску. — Уся складаная сістэма адукацыі не павінна быць схільная рэзкім зменам. Гэта стрэс для ўсяго грамадства».

Пры гэтым ён заявіў пра неабходнасць «ўвядзення нацыянальнага незалежнага экзамену ў школе. Ён павінен прымацца асобнымі незалежнымі структурамі. Гэта сусветная практыка», — перадае «Інтэрфакс-Захад».

Як тлумачыць БелТА, іспыт найверагодней будзе здавацца пасля сканчэння 9 класаў. Прымацца ён будзе настаўнікамі, а «незалежнымі экспертамі». Хто выступіць у іх ролі, міністр адукацыі не ўдакладніў. Прапановы яшчэ будуць абмяркоўвацца ў міністэрстве і адміністрацыі прэзідэнта.

Паводле Маскевіча, змены накіраваныя найперш на адсейванне часткі выпускнікоў пасля заканчэння базавай школы, каб " 10-11-я класы пачалі паступаць толькі тыя юнакі і дзяўчаты, якія сапраўды будуць арыентаваныя на сур’ёзную і карпатлівую вучобу ў ВНУ».

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0651 seconds.