Кантрольныя для завочнікаў адменяць

Галоўны рэвізор Беларусі і міністр адукацыі адначасова раптам заўважылі «праблему з завочнікамі»: некаторыя з іх вучыцца не хочуць, кантрольныя працы набываюць «у тысячаў прадпрымальнікаў». Кантрольныя міністр адукацыі прапанаваў замяніць загадкавымі «тэставаннямі з відэарэгістрацыяй».
→Беларускія ВНУ рэзка скарачаюць пляны набору
Найбольшае скарачэньне адбудзецца на факультэтах завочнага навучаньня, найперш у прыватных ВНУ, а таксама на пэдагагічных спэцыяльнасьцях.
→Што чакае студэнтаў у 2012 годзе
Змагацца са сьпісваньнем «аж да адлічэньня», а за хабар — да турмы для студэнтаў абяцалі ў наступным годзе беларускія чыноўнікі. Акрамя гэтага, беларускіх студэнтаў у 2012 годзе чакае ўзьняцьце платы за адукацыю і стыпэндый, разьмеркаваньне па новых правілах і міжнародны дыплём, рост колькасьці аднакурсьнікаў з Кітаю і пісьмовыя іспыты. Мы ўгледзеліся ў некаторыя найбольш амбітныя пляны, што яшчэ збольшага не ўвасобіліся на паперы, але аб намеры ажыцьцявіць якія ня раз казалі людзі зь Мінадукацыі.
→Колькасьць студэнтаў завочнага перавысіла колькасьць дзёньнікаў

Колькасьць студэнтаў завочных аддзяленьняў за апошнія гады ўпершыню перавысіла колькасьць студэнтаў дзённага. Сымбалічна, што адбылося гэта ў разгар кампаніі Мінадукацыі і Мінабароны па «барацьбе» з завочнікамі.
→Самы высокі прахадны бал для завочнікаў у БДУ сёлета на гістфаку

Сярэдні конкурс на завочную форму навучаньня ў БДУ сёлета склаў 1.7 чалавека на месца. Агулам на першы курс завочнага навучаньня ў БДУ сёлета залічылі 422 абітурыенты, у тым ліку 59 уладальнікаў мэдалёў і дыплёмаў з адзнакай каледжаў. Высокія балы — 200 і больш — набралі амаль палова абітурыентаў ад усіх удзельнікаў агульнага конкурсу.
→Дзяржава абвясьціла аб рэзкім скарачэньні набору завочнікаў

Скароцяць найперш набор на аддзяленьні прыватных ВНУ. Завочнікаў у гэтых інстытутах стане адразу на 2.5 тысячы меней. Міністэрства адукацыі марыць давесьці лічбу студэнтаў завочнага да 30–40 тысячаў (цяпер кожны другі першакурсьнік — завочнік).
→Сьпікер савету рэспублікі: шмат завочнікаў разьвялося
Улады бяруць курс на скарачэньне набору на завочныя аддзяленьні. Гэта вынікае са словаў старшыні савету рэспублікі Анатоля Рубінава, які назваў колькасьць студэнтаў завочных аддзяленьняў «празьмернай», а іх дыплём — «так званым».
→Ініцыятыва па адмове ад завочнай адукацыі не знайшла падтрымкі ва ўрадзе

Міністэрства адукацыі не зьбіраецца адмаўляцца ад завочнай формы навучаньня. Але дыскусія аб адыходзе ад завочнай, распачатай дэпутатам Уладзімерам Здановічам, працягваецца.
→