Самы высокі прахадны бал для завочнікаў у БДУ сёлета на гістфаку

Сярэдні конкурс на завочную форму навучаньня ў БДУ сёлета склаў 1.7 чалавека на месца. Агулам на першы курс завочнага навучаньня ў БДУ сёлета залічылі 422 абітурыенты, у тым ліку 59 уладальнікаў мэдалёў і дыплёмаў з адзнакай каледжаў. Высокія балы — 200 і больш — набралі амаль палова абітурыентаў ад усіх удзельнікаў агульнага конкурсу.

Самы вялікі конкурс 3,6 чалавека на месца склаўся на юрыдычным факультэце на спэцыяльнасьць «правазнаўства» (для выпускнікоў юрыдычнага каледжа БДУ), паведамляе прэс-служба ўнівэрсытэта.

На чвэрць спэцыяльнасьцяў (7 з 28) канкурэнцыя сярод абітурыентаў адсутнічала і былі залічаны ўсё, хто ўдзельнічаў у конкурсе:

  • «філязофія»,
  • «беларуская філялёгія»,
  • «руская філялёгія»,
  • «журналістыка (аўдыёвізуальныя СМІ)»,
  • «журналістыка (друкаваныя СМІ)»,
  • «матэматыка (навукова-пэдагагічная дзейнасьць)»
  • і «матэматыка (вэб-праграмаванне і Internet-тэхналогіі)» для выпускнікоў каледжаў.

Самы высокі прахадны бал для завочнікаў адзначаны на гістфаку на спэцыяльнасьці «музэйная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны» - 226.

Высокі прахадны бал для завочнікаў адзначаны таксама на шэрагу спэцыяльнасьцяў біялягічнага і эканамічнага факультэтаў.

Самыя нізкія прахадныя балы для завочнікаў - спэцыяльнасьці геаграфічнага факультэта «геаэкалёгія» - 130 (для вяскоўцаў) і спэцыяльнасьці мэханіка-матэматычнага факультэта «матэматыка (вэб-праграмаванне і Internet-тэхналёгіі)» - 132 (гарадзкі конкурс).

Уні Вера 12:28, 05/08/2011 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0572 seconds.