Колькасьць студэнтаў завочнага перавысіла колькасьць дзёньнікаў

Колькасьць студэнтаў завочных аддзяленьняў за апошнія гады ўпершыню перавысіла колькасьць студэнтаў дзённага. Сымбалічна, што адбылося гэта ў разгар кампаніі Мінадукацыі і Мінабароны па «барацьбе» з завочнікамі.


Дадзеныя Мінадукацыі. Графіка Generation.bY

«У цяперашні час у Беларусі 445 тысячаў студэнтаў, зь якіх 221 тысяча вучыцца на дзённым аддзяленьні ВНУ», — заявіў намесьнік міністра адукацыі Віктар Якжык.

Гэта значыць, што студэнты дзённых аддзяленьняў упершыню з 2008 году засталіся ў меншасьці ў беларускіх ВНУ. Супала гэта з разгортваньнем кампаніі Міністэрства адукацыі па зьмяншэньні набору завочнікаў.

У прыватнасьці, іншы намесьнік міністра адукацыі Аляксандр Жук заявіў у ліпені 2011 году, што ў пэрспэктыве колькасьць завочнікаў будзе зьмяншацца ва ўсіх ВНУ краіны, можа быць даведзеная да 150 тысячаў. А вайскоўцы ўжо другі год паводле пралябіяваных імі паправак набіраюць у войска студэнтаў-завочнікаў.

Цяпер у Беларусі на завочным вучыцца прыкладна на тры тысячы болей студэнтаў, чым на дзённым. Гэта рэкордная лічба для завочнага. Прынамсі, для апошніх дзесяці гадоў. З 2006 па 2008 год дзёньнікі ва ўнівэрсытэтах таксама заставаліся ў меншасьці, аднак не такой яўнай.

Найбольшы адсотак завочнікаў вучыцца ў прыватных ВНУ.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0596 seconds.