ЕГУ прыняў на 33% больш студэнтаў магістарскіх праграм

ЕГУ распаўсюдзіў прэс-рэліз, у якім адзначае поспехі сваёй сёлетняй уступнай кампаніі.

У часе ўступнай кампаніі гэтага года Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт у Вільні (ЕГУ) прыняў на 33% больш студэнтаў магістарскіх праграм, чым летась. У два разы ўзрасла колькасць тых, хто паступіў на магістарскія праграмы «Міжнароднае права і права ЕС», «Публічная палітыка» і «Гістарычная і культурная спадчына».

«Гэты год асаблівы тым, што значна (на 28%) павялічылася колькасць студэнтаў, якія пасля завяршэння бакалаўрыяту Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта вырашылі працягнуць навучанне ў магістратуры ЕГУ. Асноўнымі прычынамі гэтага стала прыхільнасць студэнтаў свайму універсітэту, жаданне працягнуць працу над праектамі, што былі пачатыя падчас вучобы, а таксама эфектыўна дзеючая сетка выпускнікоў ЕГУ», – лічыць рэктар Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта праф. Д. Полік.

Яшчэ адной асаблівасцю уступнай кампаніі 2015 стала новая бакалаўрская праграма «Сусветная палітыка і эканоміка», якую ЕГУ адкрыў у супрацоўніцтве з універсітэтам Вітаўта Вялікага. Як паведамляе ЕГУ у прэс-рэлізе, гэта праграма з'яўляецца адзінай сумеснай бакалаўрскай праграмай у Літве, выпускнікам якой прысвойваецца падвойны дыплом.

«Прыкметная станоўчая тэндэнцыя: у гэтым годзе яшчэ больш абітурыентаў паступіла праз Асацыяцыю вышэйшых школ Літвы па арганізацыі агульнага прыёму – на розныя спецыяльнасці ў ЕГУ ўжо прынята 7 студэнтаў з Літвы», – звяртае ўвагу кіраўнік аддзела па наборы студэнтаў ЕГУ Максімас Мілта.

Для тых, хто паступае з Беларусі, з 2015 ЕГУ прапануе «Курсы падрыхтоўчага года» ў Вільні і ў Мінску.

«Да гэтага часу ў Мінску ў цэнтры «Прапілеі» наш універсітэт мог прапанаваць школьнікам кансультацыі па падрыхтоўцы да іспытаў, а з гэтага года мы прапануем грунтоўныя курсы па падрыхтоўцы да вучобы ва ўніверсітэце, якія будуць праходзіць як у Мінску, так і ў Вільні. На ўсім працягу курсаў студэнты змогуць заставацца ў Літве, знаходзіцца ў універсітэце, паглыбіць свае веды ангельскай мовы, падрыхтавацца да здачы экзаменаў, удзельнічаць у універсітэцкіх праектах і забяспечыць сваю наступную інтэграцыю ў універсітэцкая супольнасць», – кажа М. Мілта.

Новы акадэмічны год у ЕГУ пачынаецца 1 кастрычніка.

11:30, 03/08/2015 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.06 seconds.