Еўракамісія аплаціць вучобу 200 беларускіх студэнтаў у любым універы ЕС
Еўрапейскі саюз выдзеліць 200 стыпендый грамадзянам Беларусі на навучанне ў еўрапейскіх універсітэтах у межах новай «Еўрапейскай стыпендыяльнай праграмы для маладых беларусаў» (ESSB).
→Студэнты ў Беларусі таксама сталі мільянерамі
Многія студэнты, стыпендыі якіх былі пералічаныя пасля апошняй сесіі, маглі заўважыць дадатковыя нулі ў сумах выплат за люты. Тыя, што вучацца лепей за ўсіх, цяпер могуць разлівачваць на стыпендыі ў адзін мільён беларускіх рублёў. Такім чынам студэнты сталі яшчэ адной катэгорыяй беларускіх грамадзян, што могуць называць сябе мільянерамі.
→Стыпендыі Кембрыджскага ўніверсітэту для беларусаў
Універсітэт Кембрыджу сумесна з Фондам адкрытага грамадства абвясцілі конкурс на атрыманне стыпендый для навучання ў магістратуры геаграфічнага і некаторых іншых факультэтаў універсітэту. Для атрымання стыпендыі неабходна быць грамадзянінам альбо сталым жыхаром Беларусі і выбраць адну з некалькіх прапанаваных праграм навучання.
→„Gaude Polonia” — стыпендыі для навучання ў Польшчы дзеячам культуры і перакладчыкам
Нацыянальны цэнтр культуры аб'яўляе конкурс на атрыманне стыпендыі на шасцімесячны курс навучання ў Польшчы ў рамках стыпендыяльнай праграмы Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча "Gaude Polonia". Праграма "Gaude Polonia" прызначана для маладых дзеячаў культуры і перакладчыкаў з краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
→Да праграмы Erasmus Mundus далучыліся 11 беларускіх ВНУ
Больш чым у пяць разоў павялічылася колькасьць беларускіх ВНУ, што возьмуць у наступным годзе ўдзел у эўрапейскай праграме студэнцкага абмену Erasmus Mundus. Студэнты, магістранты, асьпіранты і выкладчыкі гэтых унівэрсытэтаў атрымаюць магчымасьць пазмагацца за некалькі дзесяткаў стыпэндый на навучаньне ў ВНУ Эўразьвязу.
→Стажыроўка для выпускнікоў беларускіх ВНУ у Еўрапейскай камісіі
Еўрапейская камісія запрашае на стажыроўку працягласцю ад трох да пяці месяцаў выпускнікоў універсітэтаў, у тым ліку і тых, хто ў межах бесперапыннай адукацыі толькі атрымаў універсітэцкі дыплом і пачынае новую прафесійную кар’еру. Трэнінгавыя перыяды праходзяць два разы на год і пачынаюцца 1 сакавіка і 1 кастрычніка.
→Нямецка-беларуская летняя школа ў БДУ
Да ўдзелу запрашаюцца аматары гісторыі, якія валодаюць нямецкай мовай. Інстытут нямецкіх дасьледваньняў (IfD) запрашае беларускіх студэнтаў і выпускнікоў да ўдзелу ў летняй школе «Беларуская гісторыя — гісторыя сёньняшняй Беларусі? Гістарычныя падарожжы і нямецкія сьляды ў беларускай гісторыі».
→Стыпэндыі ўзьнялі да рэкордных 47$
Другі раз за апошнія паўгады вырастуць стыпэндыі для беларускіх студэнтаў. Іх памер будзе вагацца ад 376 да 788 тысячаў рублёў. Гэта новыя рэкордныя лічбы ў беларускай адукацыі.
→У Баранавіцкім ўнівэрсытэце скончыліся грошы на стыпэндыі
Студэнтам Баранавіцкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту на тры дні затрымалі выплату стыпэндый.
→Болей за 3 600 беларусаў захацелі вучыцца бясплатна па стыпэндыі «Адкрытай Эўропы»
У выніку для інтэрвію адабралі толькі 179 чалавек. Пераможцам аплацяць увесь тэрмін навучаньня ў любым эўрапейскім унівэрсытэце, а таксама вылучаць стыпэндыю ў 1000 эўра. Пры адборы арганізатары «Адкрытай Эўропы» глядзелі на «палітычную матывацыю» абітурыентаў, а вось сачыць за тым, ці вернуцца студэнты на радзіму, не зьбіраюцца, — рэсурсаў няма.
→