Нямецка-беларуская летняя школа ў БДУ

Да ўдзелу запрашаюцца аматары гісторыі, якія валодаюць нямецкай мовай. Інстытут нямецкіх дасьледваньняў (IfD) запрашае беларускіх студэнтаў і выпускнікоў да ўдзелу ў летняй школе «Беларуская гісторыя — гісторыя сёньняшняй Беларусі? Гістарычныя падарожжы і нямецкія сьляды ў беларускай гісторыі».

З 3 па 19 жніўня ў БДУ будзе праходзіць летняя школа, у якой возьмуць удзел беларускія і нямецкія студэнты – аматары гісторыі. Для ўдзельнікаў летняй школы будуць праводзіцца лекцыі, семінары, воркшопы, падарожжы ў Полацак, Гародню, Мір, Нясьвіж, а таксама будуць арганізаваны сустрэчы зь беларускімі гісторыкамі, літаратарамі, сярод якіх і малады празаік Сяргей Календа ( “Трохлітровая проза”, “Іржавы пакой зь белымі шпалерамі”). Афіцыйная мова летняй школы — нямецкая, таму да ўдзелу запрашаюцца студэнты і выпускнікі, якія ведаюць нямецкую.

Для таго, каб прыняць удзел неабходна:

  • Запоўніць анкету www.bsu.by/ums/anmeldung.doc,
  • Даслаць на ifd@bsu.by біяграфію і матывацыю,
  • Быць у стане аплаціць грашовы ўнёсак памерам 500 000.

Дэдлайн 20 чэрвеня, падрабязнасьці на афіцыйнай старонцы інстытута.

16:30, 11/06/2012 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.065 seconds.