Еўракамісія аплаціць вучобу 200 беларускіх студэнтаў у любым універы ЕС

Еўрапейскі саюз выдзеліць 200 стыпендый грамадзянам Беларусі на навучанне ў еўрапейскіх універсітэтах у межах новай «Еўрапейскай стыпендыяльнай праграмы для маладых беларусаў» (ESSB).

Мэта стыпендыяльнай праграмы — «спрыяць развіццю дэмакратычнай Беларусі праз прадастаўленне маладым беларусам доступа да неідэалагізаванай вышэйшай адукацыі у адпаведнасці з агульнапрызнанымі міжнароднымі акадэмічнымі стандартамі.

У межах праграмы беларусы змогуць падаваць заяўкі на стыпендыі для навучання ў ВНУ па ўсёй Еўропе. Праграма адрытая для ўсіх маладых беларусаў, якія адпавядаюць пэўным акадэмічным, моўным і асабовым патрабаванням. Праграма фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і адмініструецца Радай міністраў Паўночных краін.

Афіцыйны старт прыёму заявак адбудзецца 15 лістапада і працягнецца да 6 снежня.

Каб прыняць удзел, неабходна :

  1. Абраць ад аднаго да трох універсітэтаў і праграму згодна сваім цікаўнасцям.
  2. Запоўніць он-лайн форму на атрыманне стыпендыі на сайце праграмы і даслаць да 6 снежня 2013.
  3. Кандыдаты, якія пройдуць папярэдні адбор, будуць запрошаныя на інтэрвію ў Вільню.
  4. Фінальнае рашэнне аб складзе ўдзельнікаў праграмы будзе абвешчанае 1 лютага 2014 году.

Упершыню праграма ESSB стартавала ў канцы 2011 году. Яе стваральнікі разлічваюць, што пасля заканчэння вучобы атрымальнікі стыпендый вярнуцца ў Беларусь і ўнясуць свой уклад у дэмакратызацыю краіны.

comments powered by Disqus
 
In 0.058 seconds.