У Баранавіцкім ўнівэрсытэце скончыліся грошы на стыпэндыі

Студэнтам Баранавіцкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту на тры дні затрымалі выплату стыпэндый.


У бюджэце БарДУ «няма грошай». Фота суполкі Студенты БарГУ

Як паведамляе charter97.org са спасылкай на студэнтаў Баранавіцкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, ВНУ ужо трэці дзень не выплачвае стыпэндыі. Адміністрацыя тлумачыць гэта тым, што «ў бюджэце няма грошай».

Цяпер мінімальная стыпэндыя беларускіх студэнтаў складае $44.

UPD
Як распавёў студэнт Баранавіцкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Сяргей, грошы на студэнцкія рахункі пералічылі празь некалькі гадзін пасьля зьяўленьня ў медыя інфармацыі аб затрымцы стыпэндый.

«Яшчэ ўчора ўвечары ўсім студэнтам пералічылі стыпэндыю. Калі я паступіў у БарДУ 2007 годзе нам, бюджэтнікам, плацілі стыпэндыю 16 чысла штомесяц, але дзесьці ўвесну 2009 годзе сталі пералічваць стыпэндыю штомесяц 21 чысла», — кажа Сяргей.

«А ў гэтым месяцы на кожным факультэце павесілі абвестку: стыпэндыя па незалежных ад унівэрсытэту прычынах будзе выплачаная да 23 сакавіка. Што будзе ў красавіку, пакуль не вядома».

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0566 seconds.