Стажыроўка для выпускнікоў беларускіх ВНУ у Еўрапейскай камісіі

Еўрапейская камісія запрашае на стажыроўку працягласцю ад трох да пяці месяцаў выпускнікоў універсітэтаў, у тым ліку і тых, хто ў межах бесперапыннай адукацыі толькі атрымаў універсітэцкі дыплом і пачынае новую прафесійную кар’еру. Трэнінгавыя перыяды праходзяць два разы на год і пачынаюцца 1 сакавіка і 1 кастрычніка.

Звычайна стажыроўку праходзяць студэнты-выпускнікі ВНУ краін-сяброў ЕС, аднак апошнія гады, ўсё больш выпускнікоў з краін СНД, у тым ліку і з Беларусі, трапляюць на курсы.

Асноўныя мэты стажыроўкі:

  • забяспечыць удзельнікаў практычнымі ведамі пра працу ў Еўрапейскай камісіі;
  • даць ім магчымасць набыць асабісты досвед з дапамогай кантактаў, усталяваных падчас паўсядзённай працы;
  • стварыць магчымасці, найперш у галінах сваёй кампетэнцыі.
Каб быць дапушчанымі да ўдзелу, неабходна:

  • мець скончаную першую ступень вышэйшай адукацыі і атрымаць дыплом да заканчэння дэдлайну падачы заявак;
  • не удзельнічаць у стажыроўках іншых інстытуцый Еўрапейскага звязу;
  • вельмі добра валодаць ангельскай, французскай або нямецкай мовай.

Удзельнікі атрымаюць фінансавую дапамогу ў памеры 1047.55 еўра штомесяц. Удзельнікі з абмежаванымі магчымасцямі могуць атрымаць дадатковае фінансаванне.

Каб падаць заяўку неабходна:

  • запоўніць онлайн форму заяўкі;
  • даслаць файл з заяўкай, пажадана заказной поштай, да заканчэння тэрміну падачы заявак.
Больш інфармацыі можна знайсці тут. Заяўку можна падаваць да 31 жніўня 2012 г.
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0609 seconds.