Нягледзячы на пажар, «Вольнае паветра» пройдзе ў Шаблях
У ноч з 1 на 2 ліпеня на знакамітым музычным хутары Шаблi Уладзіміра Шаблінскага на Валожыншчыне адбыўся пажар. У пажарнікаў не атрымалася выратаваць жылы дом, аднак іншыя будынкі, гэтак сама як і насельнікі сядзібы, не пацярпелі. Агенцтва «Шаблі» ўжо заявіла, што ўсе запланаваныя на хутары летнія мерапрыемствы адбудуцца.
→Першы летні оўпэн-эйр 2012 у Шаблях — Пікнік.By
Арганізатары фестываля «Пікнік.By» вырашылі сумясціць утульнасць і атмасферу маштабнага оўпэн-эйра. 1 ліпеня на хутары Шаблі пад Валожынам на трох пляцоўках выступіць больш за 30 выканаўцаў, ды-джэяў і паэтаў.
→Вольнае «Вольнае Паветра»
Адбылося. Нарэшце ў Беларусі зьявіўся фэстываль. Так-так, сапраўдны фэстываль, які ў сьпісе заплянаваных мерапрыемстваў у кожнага паважаючага сябе фэстывальнага тусоўшчыка мусіць быць цяпер пазначаны буйным: «Еду абавязкова!». Падзеі такога ўзроўню дзесяткамі праходзяць вакол Беларусі і ўпершыню ў гісторыі прайшло ў нас.
→Арганізатары «Вольнага паветра» навучаць, як правільна кідацца каровінымі кізякамі
Сьвята сыходзячага лета — этна-фэст «Вольнае паветра» — абяцае даць шанец годна завершыць лета 2011: этна-мадэрн зь шасьці краінаў, альтэрнатыўнае кіно пад адкрытым небам і першы беларускі турнір па кіданьні каровінымі кізякамі. Па словах арганізатараў, адсутнасьць дажджу 27 жніўня гарантаваная мясцовай адміністрацыяй, а «снарады» для турніру ўжо нарыхтоўваюць на палях Валожынскага раёну.
→Працяг музычнага сэзону ў Шаблях: Akute, Vinsent і «У нескладовае»
Маленькі хутар Шаблі музычнага прадусэра Ўладзіміра Шаблінскага пачынае прэтэндаваць на летнюю музычную сталіцу Беларусі. Ва ўмовах амаль поўнай адсутнасьць адэкватных
Лявон Вольскі «На траве»
У Валожынскім раёне на хутары вядомага беларускага прадусара Ўладзіміра Шаблінскага прайшоў першы ў гэтым годзе оўпэн-эйр. Апынуўшыся за некалькі дзён да свайго правядзеньня на мяжы зрыву, канцэрт быў перанесены, але ў выніку пасьпяхова праведзены. Пэрсонай вечара стаў Лявон Вольскі, які прывабіў адразу двума праектамі: сур’ёзнай і ў адпаведнасьці з часам крыху агрэсіўнай «Белай яблыняй грому» і дыскатэчнай «Крамбамбуляй».
→«Вольнае паветра»: у ліпені і ў новым фармаце
2 ліпеня ў Беларусі ў выступяць паўтара дзесятка актуальных этна-артыстаў з Польшчы, Украіны, Літвы, Расеі, Сэрбіі і Беларусі. Усё гэта пад адкрытым небам на жывапісным хутары. «Вольнае паветра» запрашае.
→На хутары «Шаблі» пройдзе вялікі оўпэн-эйр з удзелам «Крамбамбулі»
Канцэрт на траве пройдзе 28 траўня (субота). «Крамбамбуля» прэзэнтуе новую праграму «Драбадзі-Драбада», «J-Морс» грае «Многа неба», іншыя гурты далучаюцца, бар «Малако» барджэіць, «Камяніца» сілкуе і поіць, «Будзьма» акультурвае. А Вы, людзі Беларусі і ўсяго сьвету, прыяжджаеце і адпачываеце душой!
→Фэст «Bela Music-09»: «Neuro Dubel» і «Крама» выступяць на Баравой
Новы