Студэнцкую вёску ў Мінску дабудуюць на шэсць гадоў пазней, чым абяцалі

Студэнцкая вёска

Паводле першых планаў, якія агучвалі ў 2007 годзе чыноўнікі, «Студэнцкая Вёска» мусіла быць цалкам пабудаваная за адзін год з моманту пачатку будаўніцтва ў 2008 годзе. Але працэс працягваецца і цяпер. 

Паводле новага ўказу комплекс «Студэнцкая вёска» ў Мінску будзе дабудаваны ў 2015 годзе. Ва ўказе ад 21 лютага 2014 года нумар 89, які апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, унесеныя змены ва ўказ ад 9 верасня 2009 года нумар 447, падпісаны для «Стварэння належных умоў для студэнтаў, якія прыбываюць на вучобу ў Мінск з рэгіёнаў».

Жылы комплекс «Студэнцкая вёска» (з васьмі інтэрнатаў, уключаючы пазапляцовачныя і ўнутрыквартальныя інжынерныя сеткі) будзе ўзведзены ў Мінску ў раёне праспекта Дзяржынскага - вул. Сямашкі - р. Лошыца - праектуемага прасп. Любімава.

Паводле мінулых зменаў у планы будаўніцтва, яго разлічвалі завершыць ў 2013 годзе.

Уні Вера 14:43, 27/02/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0641 seconds.