Студэнцкую вёску ў Мінску дабудуюць на шэсць гадоў пазней, чым абяцалі

Студэнцкую вёску ў Мінску дабудуюць на шэсць гадоў пазней, чым абяцалі

Паводле першых планаў, якія агучвалі ў 2007 годзе чыноўнікі, «Студэнцкая Вёска» мусіла быць цалкам пабудаваная за адзін год з моманту пачатку будаўніцтва ў 2008 годзе. Але будаўніцтва часткі інтэрнатаў працягваецца і цяпер.

→…
27.02.2014
Уні Вера

Рашэнне прынятае: студэнтаў выселяць на час ЧМ па хакеі

Андрэй Новікаў, які адказны за падрыхтоўку гатэляў Менску да Чэмпіянату свету па хакеі, пацвердзіў жаданне менскіх уладаў выселіць з інтэрнатаў студэнтаў на час спартовай падзеі. Самім насельнікам інтэрнатаў, а таксама іхнім камендантам і выхавальнікам, прыйдзецца папрацаваць на замежных гасцей у час ЧМ.

→…
25.03.2013
Сяржук Пярунчык

Ці нармальна для турыста ЧС па хакеі тое, з чым мірыцца беларускі студэнт?

Ці нармальна для турыста ЧС па хакеі тое, з чым мірыцца беларускі студэнт?

Учора старшыня Беларускай федэрацыі хакея Яўген Ворсін заявіў, што студэнтам шэрагу ВНУ давядзецца пакінуць інтэрнаты ўжо ў пачатку красавіка 2014 года, за месяц да старту чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску, бо на амаль 18 тысяч ложкаў студінтэрнатаў мяркуецца пакласці большасць замежных турыстаў. Але як сябе будуць пачуваць хакейны заўзятары ў будынках інтэрнатаў, ступень гатоўнасці якіх выклікае сумневы?

→…
28.12.2012
Алесь Bezuher

Калі студэнты не будуць мець праблем з інтэрнатамі?

Калі студэнты не будуць мець праблем з інтэрнатамі?

Студэнтам у Менску катастрафічна не хапае жытла — гэты факт прызнаюць на самым высокім узроўні. Шырока распіяраны праект «студэнцкай вёскі» на поўдні Менска дасць прытулак толькі 8.7 тысячам студэнтам. А месца, з улікам астранамічных планаў Міністэрства адукацыі па прыцягненні замежнікаў і іх грошай у беларускія універсітэты, трэба знайсці для 50 тысячаў. Зрэшты, ва ўрадзе сцвярджаюць, што ўжо ў 2015 годзе студэнты не будуць мець праблем з жыццём у студэнцкіх інтэрнатах.

→…
17.09.2012
Алесь Bezuher

Студэнты буйнейшых менскіх ВНУ сыдуць на канікулы з 31.03.14. з-за ЧС па хакеі

Студэнты 1-4-х курсаў БДУ, БДУІР, БДЭУ, БДМУ, БДПУ, МДЛУ і БДТУ у 2013–14 навучальным годзе будуць вучыцца па асаблівым графіку, каб вызваліць месца ў студэнцкіх інтэрнатах універсітэтах перад чэмпіянатам свету па хакеі. Адзіным ўніверсітэтам, які адмовіўся змяняць графік навучання, стаў БНТУ. У межах падрыхтоўкі да ЧС з інтэрнатаў выселяць каля 12 тысячаў студэнтаў.

→…
07.09.2012
Алесь Bezuher

Студэнцкая вёска ператвараецца ў Шанхай?

Студэнцкая вёска ператвараецца ў Шанхай?

У студэнцкай вёсцы «тулімся як кітайцы», — такі мэсыдж утрымліваў ліст, што некалькі месяцаў таму даслала нам студэнтка Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Дзяўчыне «пашчасьціла» атрымаць месца ў пакойчыку ў першым ўзьведзеным у студэнцкай вёсцы інтэрнаце. Аднак хутка радасьць ад новага будынку замяніў смутак: з падвышэньнем платы за яго вырасла і колькасьць чалавек, «прапісаных» у адным пакоі. Цяпер стала вядома, што кіраўніцтва ўнівэрсытэту насуперак закону зноўку плянуе «ушчыльніць» інтэрнат.

→…
17.07.2012
Алесь Bezuher

Студэнтка БДУ: у студэнцкай вёсцы «тулімся як кітайцы»

Студэнтка новага інтэрнату БДУ распавядае пра ўмовы жыцьця ў студэнцкай вёсцы — у яе маленькі пакой на трох чалавек засялілі чацьвертую студэнтку, тым самым, на яе думку, парушыўшы заканадаўства. Мы публікуем ліст дзяўчыны зь некаторымі скарачэньнямі.

→…
12.06.2012
Ігнат Канчэўскі

Улады выселяць моладзь са студэнцкай вёскі перад чэмпіянатам сьвету па хакеі

студэнцкая вёска

Новы комплекс студэнцкіх інтэрнатаў зможа адначасова разьмясьціць больш за 7 тысячаў заўзятараў падчас Чэмпіянату сьвету па хакеі, які пройдзе з 9 па 25 траўня 2014 году ў Менску. Аб тым, дзе ў гэты час будуць жыць болей за 11 тысячаў студэнтаў, ніхто не клапоціцца.

→…
06.06.2012
Ігнат Канчэўскі

Улады хочуць перанесьці канец навучальнага году і выселіць студэнтаў зь інтэрнатаў з-за чэмпіянату па хакеі

Улады хочуць перанесьці канец навучальнага году і выселіць студэнтаў зь інтэрнатаў з-за чэмпіянату па хакеі

Улады Менска просяць скараціць 2013–2014 навучальны год ва ўнівэрсытэтах на два месяцы і перасунуць пачатак наступнага на жнівень з-за Чэмпіянату сьвету па хакеі. Акрамя гэтага Менгарвыканкам хоча дамагчыся высяленьня 11 тысячаў студэнтаў зь інтэрнатаў, частку якіх замест навучаньня ператвораць у абслугоўваючы пэрсанал для заязятараў, якіх заселяць у гэтыя самыя інтэрнаты.

→…
16.03.2012
Андрэй Сьмятаньнікаў

Аплату за студэнцкія інтэрнаты падвышаюць у некалькі разоў

Аплату за студэнцкія інтэрнаты падвышаюць у некалькі разоў

Студэнцкія інтэрнаты падзеляць на цэнавыя катэгорыі. За «добрыя» інтэрнаты плаціць прыйдзецца прыкладна ў шэсьць разоў болей, чым цяпер.

→…
02.09.2011
Андрэй Сьмятаньнікаў
Дарэчы, за публікацыямі на Generation.by зручна сачыць праз RSS RSS
 
In 0.0799 seconds.