Прыйшоў у ВНУ, нават калі за асабісты рахунак, — адпрацоўвай па размеркаванні
Лукашэнка заявіў, што размяркоўваць трэба ўсіх выпускнікоў медыцынскіх ВНУ, а не толькі бюджэтнікаў.
→Падвешаны на слупе манекен распачаў навучальны год у студэнцкай вёсцы
Пачатак навучальнага году ў студэнцкай вёсцы адзначылі манекенам, падвешаным на ліхтарным слупе.
→Абітурыентаў пужаюць астранамічнымі сумамі за адмову ад разьмеркаваньня яшчэ да залічэньня
Сёлетняя ўступная кампанія праходзіць паводле новых правілаў, якія абавязваюць кожнага абітурыента падпісваць дамовы з ВНУ на адукацыю. У іх унівэрсытэты прапісваюць тыя грошы, што студэнт будзе вымушаны выплаціць у выпадку адмовы ад паездкі па прымусовым разьмеркаваньні. У БДМУ яны ў 2.5 разы перавышаюць суму, якую выдаткуюць за 6 гадоў навучаньня студэнты-платнікі.
→Да восені ў студвёсцы дабудуюць яшчэ два інтэрнаты
Толькі кожны другі студэнт з тых, хто чакае месца ў інтэрнаце, можа разьлічваць на яго. Троху выправіць сытуацыю можа студэнцкая вёска. Цяпер навучэнцы жывуць там у трох інтэрнатах, а ўвосень, верагодна, заселяцца ў яшчэ два.
→Улады хочуць перанесьці канец навучальнага году і выселіць студэнтаў зь інтэрнатаў з-за чэмпіянату па хакеі
Улады Менска просяць скараціць 2013–2014 навучальны год ва ўнівэрсытэтах на два месяцы і перасунуць пачатак наступнага на жнівень з-за Чэмпіянату сьвету па хакеі. Акрамя гэтага Менгарвыканкам хоча дамагчыся высяленьня 11 тысячаў студэнтаў зь інтэрнатаў, частку якіх замест навучаньня ператвораць у абслугоўваючы пэрсанал для заязятараў, якіх заселяць у гэтыя самыя інтэрнаты.
→Які самы дарагі беларускі ўнівэрсытэт?
За мінулы год беларускія ўнівэрсытэты двойчы падвышалі аплату за навучаньне студэнтаў. У выніку, у некаторых ВНУ з 1 верасьня прыйдзецца плаціць на 50% болей, чым год таму. Гэткі рост разам з валютным крызысам зьмяніў рэйтынг самых дарагіх беларускіх ВНУ.
→Куды пераедуць менскія студэнты ў 2015 годзе
Студэнтам у Менску катастрафічна не хапае жытла — гэты факт прызнаюць на самым высокім узроўні. Шырока расьпіяраны праект «студэнцкай вёскі» на поўдні Менска дасьць прытулак толькі 8 тысячам студэнтам. А месца, з улікам астранамічных плянаў Міністэрства адукацыі па прыцягненьні замежнікаў і іх грошай у беларускія ўнівэрсытэты, трэба знайсьці для 50 тысячаў. Generation.bY прапануе будучым і цяперашнім студэнтам праверыць свае шансы засяліцца ў інтэрнаты ў бліжэйшыя чатыры гады.
→Новыя кошты на навучаньне абвесьцяць за 2 дні да сканчэньня ўступнай кампаніі
Цэны на платнае навучаньне ў беларускіх ВНУ будуць апублікаваныя 2 жніўня. А 4 жніўня скончыцца набор на платныя аддзяленьні ВНУ. Чакаецца, што студэнтам прыйдзецца плаціць на 20% болей.
→Мэдунівэрсытэт скарачае бюджэтнікаў на 30% і павялічвае набор платнікаў
У 2011 годзе паступіць у Беларускі дзяржаўны мэдыцынскі ўнівэрсытэт на навучаньне за кошт бюджэту змогуць на 30% чалавек меней, чым у мінулым годзе. Адначасова ўнівэрсытэт на трэць павялічыў набор на платнае аддзяленьне.
→Студэнтаў па ўсёй краіне прымушаюць галасаваць датэрмінова. Што рабіць?
Звыклая сытуацыя напярэдадні выбараў паўтараецца ў Беларусі і гэтым разам. Кіраўніцтва ўнівэрсытэтаў, старасты і супрацоўнікі інтэрнатаў прымушаюць студэнтаў датэрмінова прагаласаваць на прэзыдэнцкіх выбарах. Тлумачаць гэта неабходнасьцю «захаваць фінансаваньне ўнівэрсытэту» альбо проста пагражаюць высяленьнем зь інтэрнатаў. Што рабіць у выпадках такога прымусу?
→